Парнаграфія ў Баўгарыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Парнаграфія ў Баўгарыі забароненая і караецца законам[1]. Порнафільмы і перадачы ў жывую празь сеціва караюцца законам. У Баўгарыі адсутнічаюць прызнаныя законам порнавытворцы, хоць самаробнае порна існуе. Простыя насельнікі краіны могуць грузіць зь сеціва непрыстойнае дзіва і спакойна яго глядзець. Продаж і платны паказ забаронены і караецца законам.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У камуністычнай Баўгарыі парнаграфія была даступная для невялікага кола асобаў. Порнавырабы патаемна "па-ціху" прывозілі з-за мяжы, як правіла з Заходняе Эўропы. Пасьля зьменаў ва ўладзе і падзеньня ўраду бальшавікоў порнавырабы сталі шырока прадавацца ў Баўгарыі. Порнавырабы сталі даступнымі для простага чалавека. У 1990-ыя гады ледзь усе рынкі краіны мелі месца продажаў відэа, дзе таксама можна было купіць порна. Сталі прадавацца порначасопісы замежныя і самаробныя баўгарскія.

Першае баўгарскае порна было зьнятае ў 1992 годзе[2].

Права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кара за выраб порна і за яе распаўсюджаньне да 1 году зьняволеньня (да 2 гадоў, калі абвінавачаны карыстаўся сецівам) і навязка ад 1000 да 3000 баўгарскіх леваў. За продаж і распаўсюджаньне дзіцячае парнаграфіі прадугледжаная кара да 1 году зьняволеньня або навязка да 2000 леваў. Цікавае, дзяржава церпіць паказ начны паказ порна па тэлебачаньню і продаж порнавырабаў у закрытых для дзяцей месцах продажу[2]. Грамадзтва часта зьвяртае ўвагу га даступнасьць порнавырабаў[3][4].

Дзіцячая парнаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дзіцячая парнаграфія

У 2010 годзе двое галяндцаў былі злоўленыя за распаўсюджаньне порна ў жывую празь сеціва, дзе ўдзельнічала адна 19-гадовая баўгарка[5].

У 2011 годзе было злоўлена 20 мужчынаў з рознымі грамадзянствамі. Яны паказвалі ў жывую (праз Скайп) дзіцячае порна зь дзецьмі ад 2 да 11 гадоў[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ PENAL CODE, Article 15(баўг.). refworld. Праверана 31 жніўня 2018 г.
  2. ^ а б Recent Social Trends in Bulgaria, 1960-1995(анг.) Comparative Charting of Social Change. McGill-Queen's Press. — ст. 395.
  3. ^ Act to amend the Criminal Code of Bulgaria(баўг.). Сойм Баўгарыі (11 траўня 2007). Праверана 14 ліпеня 2014 г.
  4. ^ Online pornography appears in State Gazette of Bulgaria(баўг.). Еconomedia (23 траўня 2007). — старонка 1. Праверана 14 ліпеня 2014 г.
  5. ^ Two Dutch men arrested in Internet porn bust in Bulgaria(анг.). Expatica (15 жніўня 2010). Праверана 25 красавіка 2020 г.
  6. ^ 20 Men Busted in Child Pornography Crackdown by Bulgarian Police(анг.). novinite (26 кастрычніка 2011). Праверана 25 красавіка 2020 г.