Палюцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Палюцыя — натуральнае, міжвольнае вывяржэньне насеннай вадкасьці ў юнакоў і мужчынаў, адбываецца часьцей за ўсё ў сьне (часам суправаджаецца прыемнымі снамі). Пачынаецца звычайна з 13 гадоў. Можа ўзьнікаць пры доўгім сэксуальным устрыманьні. Палюцыя — адно з праяваў плоцевага пасьпяваньня.

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўленьне першае палюцыі (15—16 рокаў) сьведчыць аб тым, што ў юнака пачалі вырабляцца народкі. Зьмешваючыся з выдзяленьнямі насенных бурбалак і чалясьніцы, яны выдаляюцца ў выглядзе начных міжвольных зьвяржэньняў кнуры. Палюцыі звычайна адбываюцца некалькі разоў у месяц. Зь іх дапамогай арганізм вызваляецца ад лішку насеннае вадкасьці і плоцевае напругі. Гэта натуральная рэакцыя арганізму, якая стварае фізыялягічныя ўмовы для плоцевага ўстрыманьня.