Марына Лінчук
Марына Лінчук | |
Марына Лінчук, 15 верасьня 2006 | |
Дата нараджэньня: | 4 верасьня 1987 (37 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня: | Беларусь |
Колер валасоў: | сьветлыя |
Колер вачэй: | блакітныя |
Рост: | 180 см |
Вага: | 84 кг |
Постаць: | 84 – 60 – 88 |
Арыентацыя: | Мужалюбка |
IMDb: | ID 3739177 |
Мары́на Лінчу́к (нарадзілася 4 верасьня 1987, Менск) — беларуская фотамадэль і мадэль для дарослых[1][2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 15 гадоў Марына прыехала зь Менску ў Маскву, дзе пазнаёмілася з прадстаўніком агенцтва IQ Models. Упершыню дзяўчына выйшла на подыюм на паказе NinaDonis.
Лінчук стала тварам рэклямных кампаніяў Benetton, DSquared, Escada, Versace, Donna Karan, Dior, Gap, Kenneth Cole, Max Mara і шматлікіх іншых. Здымалася для амэрыканскага, італьянскага, партугальскага і расейскага Vogue. У 2008 годзе яна зьявілася на Victoria's Secret Fashion Show.
У 2008 годзе мадэль была адзначаная адразу некалькімі сусьветнымі фэшн-брэндамі. Спачатку яна зьявілася ў рэкляме Dolce&Gabbana, дзе разам з Кэтрын Макніл склала кампанію Кляўдыі Шыфэр.
Карпарацыя Gap залічыла Марыну Лінчук у касту знакамітасьцей-абразаў. У восеньскай рэкляме гэтага брэнду сярод «абразаў» таксама апынуліся акторка Ліў Тайлер, дачка рэдактара францускага Vogue — Джулія Рэстуан-Ройтфэльд і іншыя знакамітасьці.
Нараўне з Мэт Гордан і Валерыяй Гарсія, Лінчук зьяўляецца адным з твараў Escada Moon Sparkle пад псэўданімам Сымона.[3] Яна таксама твар восень-зіма 2008 Miss Dior Cherie.
Яна вэгетарыянка, займаецца ёгай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марына Лінчук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Салідарнасьць, Супермодель из Минска потеснила Жизель Бундхен (рас.)
- Здымкі Марыны Лінчук
- Выявы Марыны Лінчук
- Выявы Марыны Лінчук
- Марына Лінчук на Інстаграме