Парнаграфія ў Расеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парнаграфія ў Расеі (па-старажытнагрэцку: πόρνη — блуд і па-старажытнагрэцку: γράφω — пішу; жарг. «клубнічка») мела шырокае распаўсюджаньне ў апошнія гады існаваньня СССР. Зараз у Расеі распаўсюджаньне парнаграфіі забароненае й караецца законам.

Порна ў царскае Расеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

"Ці можа быць парадак, калі на адной старане ракі, у дзяржаўных староствах, абвяшчаюць народнае праўленьне і правы чалавека, а на іншай старане ракі, ў панскім двары, пан — гаспадар і можа нават па свайму хаценьню выслаць чалавека ў Сыбір без суду і сьледзтва, калі таму чалавеку не спадабаецца, што пан валачыцца за яго жонкаю або сястрою."

— Жандармы цара Мікалая і літаратура 1826—1855 гадоў. Па сапраўдных справах Трэцьцяга аддзелу уласнае Яго Імпэратарскае Гаспадарства канцэлярыі.[1][a]

У 19 стагодзьдзі ў Расеі здымкі голых жанчын прывозілі з-за замежжа: Нямеччына, Францыя, Аўстра-Вугоршчына і г. д. Часам прыстытуткі зь Пецярбургу зараблялі грошы на продажы выяваў сваіх голых целаў[2].

"Дзяўчыны ад 9 да 11 год бегаюць натоўпам і просяць грошы, прапануюць сабе. Жах! На рынку, дзе таўкуцца днём, а ноччу на галоўных вуліцах ад ніх няма спакою! Старажы не глядзяць на гэта, каб не навязаць сабе спраў, перапіскі і турбот. Каго караць?" — пісаў Булгарын 2 красавіка 1846 г. аб Санкт-Пецярбургу

— Жандармы цара Мікалая і літаратура 1826—1855 гадоў. Па сапраўдных справах Трэцьцяга аддзелу уласнае Яго Імпэратарскае Гаспадарства канцэлярыі.[3][b]

Порна ў РСФСР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У савецкі час пад парнаграфію маглі аднесьці любую выяву голага цела чалавека і пловыя чыны, ню[4].

Наступным у савецкім часе было распаўсюджаньне сярод савецкага народа відэамагнітафонаў і відэакасэтаў. ММабыць, самымі вядомымі сталі порнастужкі з-за замежжа «Грэцкая смакоўніца» і «Эмануэль»[5].

Расейскае порна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля распаду СССР у Расеі пачалі вытворчасьць порна. Грамадзяне Расеі мелі магчымасьць здымацца на Захадзе ў порнакіно й для порначасопісаў. Джэй Сін у 2001 годзе пачаў здымаць дзяўчын з Расеі[6] заснаваў свае прадпрыемства, якое вырабляла порнафільмы з анальнымі міжрасавымі здымкамі. За ўвесь час ён зьняў 627 жанчын з Расеі[7]. «Расейскае порна» здымаў вядомы Джокім Кэсэф, які здымаў жорсткія здымкі. Па дадзеных старонкі «Эўрабэйіндэкс», па колькасьці порнакторак расейкі першыя ў Эўропе[8], пасьля такіх краінаў як Чэхія і Вугоршчына, а ўсе астатнія краіны расейкі апярэджваюць на трэць. Першым сучасным вядомым здымшчыкамі порнастужак сталі:

Сярэд порнаакторак вядомасьць мела Ялена Беркава[10].

Расейскае порна пачало распаўсюджвацца праз сацыяльныя сеткі ў сеціве. Асабліва трэба выдзяліць сетку «ВКонтакте»[11].

Праўная забарона парнаграфіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2016 годзе забаранілі старонкі з Канады: Поргаб і Юпорн[12]. Па стане на 2019 год карная адказнасьць за вытворчасьць і распаўсюджаньне парнаграфіі прадугледжаная ў Расеі. Парнаграфія ў Расеі забароненая. У законе ад 29.12.2010 № 436-ФЗ «Аб аббароне дзяцей ад ведаў, якія шкодзяць іх здароўю й разьвіцьцю» маецца азначэньне парнаграфіі:

 «веды, якія паказваюць праўдзівыя выявы ці апісаньне палавых органаў чалавека і (або) палавога чыну, альбо падобнага да плоцевага чыну дзеяньня плоцкага характару, у тым ліку такога дзеяньня, якое ўчыняецца з жывёлаю».

Пры тым праўдзівыя выявы ці апісаньне — «выява ці апісаньне ў любым выглядзе і з выкарыстаньнем любых сродкаў чалавека, жывёлы, асобных членаў цела чалавека і (або) жывёлы, дзеяньне (бязьдзеяньне), падзеі, зьявы, іх вынікі з засярэджваньнем увагі на дробязях, у тым ліку цялесных дробязях і (або) цялесных дзеяньнях».

Маюцца выключэньні з таго азначэньня. У арт. 242.1 Карнага закона Расеі, што пад парнаграфіяй з удзелам непаўналетніх разумеецца любая выява ці апісаньне выявы:

  • поўнасьцю ці часткова голыя палавыя органы непаўналетняга;
  • непаўналетняга, які паказвае або прыкідваецца, што паказвае плоцевы чын або іншыя пахатлівыя дзеяньні;
  • плоцевы чын ці іншыя пахатлівыя дзеяньні, якія ўчыняюцца зь непаўналетнім або зь яго ўдзелам;
  • паўналетняя асоба, якая прыкідваецца непаўналетнім, паказвае плоцевы чын або прыкідваецца, што ўчыняе плоцевы чын або іншыя пахатлівыя дзеяньні.

З тых азначэньняў маецца выключэньне, калі выява мае значную гістарычную, мастацкую або культурную каштоўнасьць. У Карным законе Расеі напісана, што

«не зьяўляюцца парнаграфічнымі выявы непаўналетніх , якія маюць выявы ці апісаньне выявы палавых органаў непаўналетняга, калі такія выявы маюць гістарычную, мастацкую ці культурную каштоўнасьць або патрэбныя для выкарыстаньня ў навуковых ці лякарскіх задачах альбо ў вучобе ў адпаведанасьці з парадкам апісаным у законе».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лемкэ М. К. Жандармы цара Мікалая і літаратура 1826—1855 гадоў. Па сапраўдных справах Трэцьцяга аддзелу уласнае Яго Імпэратарскае Гаспадарства канцэлярыі. = Николаевские жандармы и литература 1826—1855 годов. По подлинным делам Третьего отделения собственной Его Императорского Величества канцелярии. — М.: Книжный Клуб Книговек, 2020. — 704 с. — (Тайны истории в романах, повестях и документах).. — Масква: Книжный Клуб Книговек, 2020. — С. 379. — 704 с. — ISBN 978-5-4224-1607-3
  2. ^ Русское порно. В Петербурге изучили, чем занималась русская порнография за 170 лет
  3. ^ Лемкэ М. К. Жандармы цара Мікалая і літаратура 1826—1855 гадоў. Па сапраўдных справах Трэцьцяга аддзелу уласнае Яго Імпэратарскае Гаспадарства канцэлярыі. = Николаевские жандармы и литература 1826—1855 годов. По подлинным делам Третьего отделения собственной Его Императорского Величества канцелярии. — М.: Книжный Клуб Книговек, 2020. — 704 с. — (Тайны истории в романах, повестях и документах).. — Масква: Книжный Клуб Книговек, 2020. — С. 356. — 704 с. — ISBN 978-5-4224-1607-3
  4. ^ Порнография в советском космосе: откровения космонавта
  5. ^ Фантомас, Терминатор и Эммануэль — почему нас так потрясли эти герои?
  6. ^ AVN — Buttman Signs Director Jay Sin
  7. ^ The Anal Princess from Russia
  8. ^ Eurobabeindex — Appendix 2 — Countries
  9. ^ Порнорежиссёр устал быть статистом
  10. ^ Порнозвезда Елена Беркова устроила эротическую фотосессию на пляже
  11. ^ Сайт «Вконтакте» используется для распространения порнографии
  12. ^ У Расіі заблакавалі два буйныя порнасайты

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-расейску і з правапісам таго часу:"Можетъ ли быть порядокъ, когда на одной стороне рѣки, въ государственныхъ имуществахъ, объявляютъ республиканское правленіе и le avoit de l'homme, а на другой стороне рѣки, въ помещичьемъ именіи, помешикъ самовластенъ и можетъ даже по своему произволу сослать человѣка въ Сибирь безъ суда и расправы, ѣсли этому человѣку не понравится, что баринъ приволакивается за ѣго женою или сестрою?"
  2. ^ Па-расейску і з правапісам таго часу:"Девочки отъ 9 до 11 лѣтъ бѣгаютъ толпами и просятъ денегъ, предлагая себя. Ужасно! На толкучемъ рынке днемъ, а ночью на главныхъ улицахъ отъ нихъ нетъ отбоя! Полиция и не взглянетъ на это, чтобы не навязывать себе дѣлъ, переписки и хлопотъ. Съ кого взыскивать?"