Сэксуальная арыентацыя
Сэксуальная арыентацыя — адзін зь пяці кампанэнтаў чалавечай сэксуальнасьці, вызначаны як больш альбо менш сталая эмацыйная, рамантычная, сэксуальная альбо эратычная (пачуцьцёвая) цяга індывіда да іншых індывідаў вызначанай плоці.
Іншыя чатыры кампанэнта сэксуальнасьці — гэта біялягічная плоць (ва ўсёй ёйнай сукупнасьці — генэтычная, ганадная! гарманальная, вонкавая й унутраная генітальная плоць), гендэрная ідэнтычнасьць (псыхалягічная прыналежнасьць да вызначанай плоці, не абавязкова супадальнай зь біялягічнай плоцьцю), сэксуальная ідэнтычнасьць (самаідэнтыфікацыя з асобамі той альбо іншай сэксуальнай арыентацыі, не абавязкова супадальная з праўдзівай сэксуальнай арыентацыяй індывіда) і сацыяльная гендэрная роля (паводзіны індывіда ў грамадзтве, якія адпавядаюць культурным нормам і стэрэатыпам).
Сучаснай сэксалёгіі вядомыя тры тыпы сэксуальнай арыентацыі:
- гетэрасэксуальная арыентацыя — цяга толькі й выключна да індывідаў процілеглай плоці (гетэрасэксуалы);
- гомасэксуальная арыентацыя — цяга толькі й выключна да індывідаў сваёй плоці (напрыклад геі й лезьбіянкі);
- бісэксуальная арыентацыя — цяга да індывідаў як сваёй, так і процілеглай плоці, не абавязкова ў роўнай ступені й не абавязкова адначасова (бісэксуалы).
Сэксуальная арыентацыя як паняцьце адрозьніваецца ад сэксуальных паводзінаў тым, што яна мае стаўленьне да пачуцьцяў і эмоцыяў чалавека, а не да ягоных дзеяньняў (паводзінаў). Чалавек можа й не выяўляць сваю сэксуальную арыентацыю ў сваіх рэальных сэксуальных паводзінах альбо сэксуальнай практыцы, альбо падтрымліваць ці імітаваць сэксуальныя паводзіны, якія не адпавядае ягонай рэальнай сэксуальнай арыентацыі (і наогул сэксуальнасьці).
Сэксуальная арыентацыя як паняцьце таксама адрозьніваецца й ад сэксуальнай ідэнтычнасьці: сэксуальная арыентацыя — гэта то, кім чалавек «зьяўляецца ў рэчаіснасьці», ягоныя думкі, жаданьні, пачуцьці, эмоцыі, а сэксуальная ідэнтычнасьць — гэта то, кім чалавек сябе лічыць і як ён самавызначаецца.
Паняцьце сэксуальнай арыентацыі зьяўляецца адносна новай канцэпцыяй для сучаснай сэксалёгіі. Само паняцьце сэксуальнай арыентацыі ўключае ў сябе паняцьце аб раўнанармальнасьці й непаталягічнасьці ўсіх варыянтаў сэксуальнай арыентацыі, у супрацьлегласьць сэксуальным дэвіяцыям. Пры гэтым сама сэксуальная арыентацыя разглядаецца як неадчужальная, ядзерная характарыстыка асобы.
Сэксуальныя дэвіяцыі — пэдафілія, заафілія й нэкрафілія — не разглядаюцца як варыянты сэксуальнай арыентацыі, паводле азначэньня сэксуальнай арыентацыі як цягі да той альбо іншай плоці.
У той жа час раней, да ўводзін самога паняцьці сэксуальнай арыентацыі й вылучэньні восі гома / бі / гетэрасэксуальнасьці (шкала Кінсі), гомасэксуальнасьць і бісэксуальнасьць разглядаліся сэксолягамі менавіта як сэксуальныя дэвіяцыі.
Сэксуальнасьць варта адрозьніваць ад так званай псыхасэксуальнасьці. Псыхасэксуальнасьць разумеецца як перавага на псыхалягічным узроўні людзей вызначанай плоці, без абавязковай сэксуальнай цягі да іх. Так, асэксуальнасьць можа разумець наяўнасьць псыхасэксуальнасьці (у выглядзе псыхалягічнай цягі да вызначанай плоці) без наяўнасьці плоцевай цягі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Anders Agmo, Functional and Dysfunctional Sexual Behavior (Elsevier, 2007).
- Brum, Gil, Larry McKane, & Gerry Karp, Biology: Exploring Life (John Wiley & Sons, Inc., 2d ed. 1994), p. 663. (About INAH-3.)
- De La Torre, Miguel A., Out of the Shadows, Into the Light: Christianity and Homosexuality (Chalice Press, 2009).
- Dynes, Wayne, ed., Encyclopedia of Homosexuality. (New York & London: Garland Publishing, 1990).
- Sell, Randall L., Defining and measuring sexual orientation: a review, in Archives of Sexual Behavior, 26 (6) (December 1997), 643—658. (excerpt).
- Wunsch, Serge, PhD thesis about sexual behavior Архівавана 14 сьнежня 2010. (Paris: Sorbonne, 2007).