Любрыкант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Любрыканты ў аптэцы

Любрыкант ( з латыні lubrico}} — рабіць гладкім, сьлізкім) — змазка, якая аблягчае трэньне.

Вельмі часта ім пазначаюцца любадзейныя змазкі (або шмаравідла). Звычайна любрыканты — гэта рэчывы штучнага паходжаньня, галоўным чынам розныя сінтэтычныя мазі з нафты. Любрыканты таксама абараняюць слізістую абалонку ад зьяўленьня трэшчын і раздражненьня, праз якія пранікаюць заразы, здымаюць болевыя адчуваньні і павялічваюць камфорт. Любрыканты ня маюць супрацьпаказаньняў да ўжываньня. У рэдкіх выпадках можа ўзьнікнуць алергічная рэакцыя на некаторыя складнікі прадукту. Алергіі можна пазьбегнуць — досыць правільна падабраць адпаведны сродак з больш за двухсот найменьняў.