Перайсьці да зьместу

Сэксуальныя пазыцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сэксуальныя пазыцыі — спосабы ўзаемнага разьмяшчэньня палавых партнэраў дзеля заняткаў сэксам.

Сэкс па-сабачаму, выгляд ззаду

У адрозьненьне ад жывёлаў, людзі займаюцца сэксам ня толькі для працягу роду, але і для атрыманьня задавальненьня. У старажытнасьці сэксуальныя акты таксама насілі сакральны характар. Разнастайныя сэксуальныя пазыцыі апісаныя ў шматлікіх крыніцах розных культураў, пачынальна з старажытных часоў і да нашых дзён. Напрыклад, у пэрсыдзкіх рукапісах апісана больш за 400 розных сэксуальных пазыцыяў. Усе пазыцыі могуць быць умоўна аб’яднаныя ў некалькі вялікіх груп: мужчына зьверху, жанчына зьверху, мужчына ззаду, крыжападобныя пазыцыі, бакавыя пазыцыі, пазыцыі седзячы і стоячы, а таксама зьмяшаныя пазыцыі, напрыклад пазыцыя «лодачка», і атлетычныя пазыцыі, патрабавальныя дадатковага спрыту і збольшага адмысловай фізычнай падрыхтоўкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]