Перайсьці да зьместу

Парнаграфія ў Пэрсіі і Іране

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парнаграфія ў Пэрсыі й Іране забароненая і караецца законам можа да сьмерці[1].

У Іране парнаграфія была даступная для невялікага кругу асоб. Порнавырабы тайна "па-ціху" прывозілі з-за мяжы, як правіла з Заходняе Эўропы, асабліва з Францыі. У пачатку 20 ст. краіны Эўропы змаглі ўвесьці войскі ў нутро пэрсыдзкіх зямель. Разам з імі ў Пэрсыю прывезлі кіно і фатаграфіі, дзе нейкія зь іх мелі непрыстойны зьмест.

Выява жанчыны ў 1960 годзе. Прыстойнае ў час здымкаў, але не прыстойнае пасьля 1979 году.

Пачалі стварацца ўмовы адпачынку: корчмы, блудзілішча і кінатэатры. У іх насельнікі краіны маглі глядзець дзіва, у тым ліку і порна. Людзі, якія мелі ўласныя кінакамэры і фотапараты, рабілі непрыстойныя здымкі насельнікаў. Потым іх вывозілі па-за краіну ў Заходнюю Эўропу, ЗША, Брытанію й Ірляндыю, Японію і далей у іншыя краіны сьвету.

Порнавырабы сталі даступнымі для простага чалавека. Кінатэатры краіны паказвалі порна: «Эманюэль» і інш. Прадаваліся порначасопісы, як правіла зь Францыі й ЗША.

Ісламская дзяржава

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе новы ўрад краіны пачаў уводзіць новыя ісламскія правілы. Гэта датычыла азначэньне слова непрыстойнасьць. У грамадзкім месцы стала забароненым паказвацца ў адзеньні з парушэньнем правілаў прыстойнасьці:

  • адзеньне павінна прыкрываць усё цела
    • мужчыны могуць не прыкрываць адзеньнем ступні, кісьці рук, галаву вышэй шыі, кісьці рук, ступні
    • жанчыны могуць не прыкрываць адзеньнем толькі свой твар, кісьці рук і ступні
  • любыя дотыкі мужчыны і жанчыны забароненыя, у тым ліку абдымкі й пацалунак

Усё астатняе было забароненае паказваць у грамадзкім месцы і здымаць на відэа, або фатаграфаваць. У кінатэатрах і тэлебачаньні перасталі паказваць плоцкія адносіны мужчыны й жанчыны. Пацалунак, адкрытыя валасы жанчыны ў кіно — непрыстойнасьць і караецца ісламскім правам.

У 1980-ыя гады ледзь усе рынкі краіны мелі месца продажаў відэа, дзе таксама можна было купіць порна. Прадаваліся порначасопісы, як правіла зь Францыі й ЗША. З узьнікненьнем сеціва асноўнаю крыніцаю раздачы порнавырабаў стала сеціва.

Здымак акторкі Нуры Казрай[2].

Невядома час стварэньня першае порнастужкі ў Іране. У краіне неіснуюць прызнаныя дзяржаваю вытворцы порна, але разам з тым вытворчасьць порна забаронае і караецца законам. Самаробнае порна ў краіне вырабляецца і распаўсюджваецца празь сеціва, або паміж людзьмі «з рук у рукі». Асаблівасьць порна ў краіне — карыстаньне ісламскімі звычаямі. Жанчыны карыстаюцца тканінаю, каб схаваць свой твар і валасы пад час здымкаў порнастужак.

Рынак краіны мае ўсе віды порна:

Удзел у ММ, ЖЖ і скоталожніцтва забароненая і караецца па-ісламску: сьмерцю.

Здымак іранскае акторкі Нушафарын, 1972 год.

МЖ караецца рознымі пакараньнямі. Замужняя жанчына чыніць плоцкія дзеяньні не са сваім мужам, то яны будуць пакараныя сьмерцю. Незамужняя жанчына чыніць плоцкія дзеяньні з мужчынам, то яны будуць пакараныя да 40-ка ўдараў палкі.

Здымкі паказаныя тут у Іране непрыстойныя:

  1. ^ Death Penalty For Porn In Iran?. CBS News (14 чэрвеня 2007). Праверана 1 верасьня 2022 г.
  2. ^ Нуры Казрай