Догінг
До́гінг (ад анг. dog — «сабака») — ангельскае слэнгавае паняцьце, якое пазначае сэкс у публічных месцах на вачох іншых людзей (як у сабак), часта ў парках або на імправізаваных пікніках. Часам супастаўляецца з оргіяй або сьвінгам, аднак догінг не абавязкова разумее пад сабой «выпадковасьць» плоцевых сувязяў. У догінгу можа прымаць удзел сямейная пара і не пераходзіць пры гэтым фармальную грань блуду. Асноўны акцэнт у догінгу робіцца на атрыманьне задавальненьня ад эксгібіцыянізму і вуаерызму, гэта значыць на дэманстратыўным сэксе на вачох іншых, часта незнаёмых людзей, аднак публіка ў сваю чаргу таксама можа быць загадзя (праз Інтэрнэт) папярэджаная аб дзействе і сьвядома прыходзіць паглядзець на сэкс.
Падчас жнівеньскіх падзеяў у Менску 2020 міністэрства абароны Беларусі ў афіцыйных прэс-рэлізах давала прыкладам беларускага догінгу здымак двух дзяўчынак, якія цалаваліся перад вайскоўцамі за калючым дротам каля стэлы «Менск - горад-герой»(be) (праз два дні прэс-рэліз быў выдалены)[1].
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Бясплатнае порна або «догінг»
- Догінг — пахатлівая мадыфікацыя флэш-моба?
- «Догінг» — новая модная форма сэкса ў Эўропе
- UK Dogging
- What is dogging?
- Real doggers
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://web.archive.org/web/20200824200226/https://www.mil.by/ru/news/press_center/publications/104701/ Людоеды с "Радио Свобода" [прэс-рэліз міністэрства абароны Беларусі ад 24.08.2020, заархіваваная старонка]