Перайсьці да зьместу

Падлетак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падлетак з Сынгапуру

Падле́такюнак альбо дзяўчына ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросьце. Сучасная навука вызначае падлеткавы ўзрост у залежнасьці ад краіны (рэгіёна пражываньня) і культурна-нацыянальных асаблівасьцяў, а таксама полу (ад 12—14 да 15—17 гадоў).

У 12—17 год у падлеткаў узмацняюцца другасныя палавыя прыкметы. У дзяўчынаў зьяўляюцца аплавы: гэта прыкмета таго, што ў мацінцах пачалі разьвівацца і сьпець заплодкавыя вузы. Да 12—15 гадоў у хлопчыкаў пачынаецца рост валасянога покрыву на твары, целе, падпахавых западзінах, узьнікаюць палюцыі — першая прыкмета палавога пасьпяваньня юнакоў.

Звычайна гэты ўзрост завуць пераходным. У гэты час у падлеткаў узьнікаюць частыя звады з бацькамі, хтосьці з падлеткаў шукае сябе, свае мэты ў жыцьці, захапляецца філязофіяй, імкнецца больш спазнаць аб процілеглым поле. Так і ўзьнікаюць адносіны паміж падлеткамі і камунікаваньне падлеткаў.

Паводле 272-га артыкула Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь 1999 году, «заключэньне працоўнай дамовы дапушчаецца з асобамі, якія дасягнулі 16 гадоў. Зь пісьмовай згоды аднаго з бацькоў працоўная дамова можа быць заключаная з асобай, якая дасягнула 14 гадоў». 15 кастрычніка 2010 году Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову № 144 «Аб усталяваньні пераліку лёгкіх відаў працы, якія могуць выконваць асобы ва ўзросьце ад 14 да 16 гадоў». Да іх ліку прылічылі 68 відаў працы, зь іх 33 віды (49 %) ў сельскай гаспадарцы і 25 (37 %) — у галіне паслугаў. Пагатоў падлеткі з 14 гадоў маглі працаваць да 8 гадзінаў у будні цягам дзённага часу[1]. У 2011 годзе звыш 30 000 падлеткаў працавалі па найме ў вольны ад навучаньня час[2].

  1. ^ Сьвятлана Бусько. Мая першая праца: у колькі гадоў можна пачынаць // Зьвязда : газэта. — 3 кастрычніка 2013. — № 186 (27551). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. Работа для непаўналетніх // Зьвязда. — 6 чэрвеня 2012. — № 106 (27221). — С. 4.