Кветка
Кве́тка (мн. кве́ткі, па-лацінску: flos -oris, па-грэцку: ἄνθος -ου) — орган насеннага размнажэньня кветкавых (пакрытанасенных) расьлінаў. Кветка ўяўляе сабой відазьменены, скарочаны і абмежаваны ў росьце спораносны атожылак, прыстасаваны для ўтварэньня спораў, гаметаў і палавога працэсу, які завяршаецца ўтварэньнем плоду з насеньнем. Выключная роля кветкі як асаблівай марфалягічнай структуры зьвязаная з тым, што ў ёй цалкам сумешчаны ўсе працэсы бясполага і палавога размнажэньня.
У двухполай кветцы праходзяць мікра- і мэгаспорагенэз, мікра -і мэгагамэтагенэз, апыленьне, апладненьне, разьвіцьцё зародка, мтварэньне плоду з насеньня. Зьяўленьне кветкі ў працэсе эвалюцыі зьяўляецца арамарфоз, які забясьпечыў шырокае расьсяленьне пакрытанасенных на Зямлі.
Кветкай сканчаюцца галоўныя або бакавыя сьцеблы. Бязьліставая частка сьцябла пад кветкай называецца кветаножкай. У сядзячых кветак кветаножка скарочаная ці, нават, зусім адсутнічае. Кветаножка пераходзіць у скарочаную вось кветкі, ейную сьцеблавую частку — кветадоньне. Форма кветадоньня можа быць рознай, на ім разьмешчаны ўсе астатнія часткі кветкі: чашалісьцікі, якія ўтвараюць падвяночкі, пялёсткі, якія фармуюць венца, тычачкі і мажджэр. У поўнай кветцы існуюць усе названыя часткі. Ніжнія ейныя долі ўтвараюць калякветнік, які часьцяком складаецца з падвяночка й венца, вышэй разьмешчаны тычачкі й маждэр.
Парастак, на якім разьмешчана кветка або суквецьце, часьцяком называюць кветканосам. Лісток, з-за пазухі якога выходзіць кветка, называюць якая крыючым у адносінах да дадзенай кветкі. У расьлінаў на кветаножках ёсьць невялікія лісточкі — прыкветкі. Часам прыкветкі называюць як крыючы ліст, а лісточкі на кветаножках — прыкветнічымі, як то ў браткоў.
Кветкі здаўна выкарыстоўваюцца людзьмі ў афармленьні жытла праз іхную эстэтычную прыгажосьць і як сымбаль гармоніі прыроды, а таксама як прадмет рамантыкі, рытуалаў, рэлігіі, мэдыцыны і як крыніца харчаваньня.
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глябальна, кветку можна падзяліць на дзьве часткі, першая зь якіх ёсьць вэгэтатыўная, якая складаецца зь пялёсткаў і зьвязаных зь ёй структураў у калякветніку, і рэпрадуктыўная частка. Звычайна кветка складаецца з чатырох відаў структураў, прымацаваных да кончыка кароткага сьцябла. Кожная з гэтых структураў разьмяшчаецца ў кальчаку на кветадоньні. Кветка зьяўляецца верхавінным органам, але можа разьмяшчацца як на верхавіне галоўнага парастку, гэтак і на ягоным баку. Кветка мацуецца да сьцябла з дапамогай кветканожцы. Калі кветканожка моцна скарочаная альбо адсутнічае, кветка называецца сядзячай, як прыклад такую структуру можна пабачыць у трыпутніку, вэрбэны й канюшыны. На кветканожцы таксама маюцца два, у двухдольных расьлінаў, ці адзін, у аднадольных, маленькі пялёстак — прыкветак, але яны часта могуць адсутнічаць.