Перайсьці да зьместу

Павал Караль Сангушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Караль Сангушка
Павал Караль Сангушка
Павал Караль Сангушка

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1680(1680)
Памёр 14 красавіка 1750
Пахаваны
Род Сангушкі
Бацькі Геранім Сангушка
Канстанцыя з Сапегаў
Жонка Браніслава Пяняжка
Мар’яна зь Любамірскіх
Барбара з Дунінаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Януш Аляксандар
ад 3-га шлюбу: Ганна, Юзэф Паўлін, Кацярына, Януш Мадэст, Геранім Януш, Крыстына
Дзейнасьць вайсковец

Павал Караль Сангушка (1680 — 14 красавіка 1750, маёнтак Загайцы Валынскага ваяводзтва) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1708—1709), падскарбі надворны літоўскі (1711—1713), маршалак надворны (1713—1734) і вялікі літоўскі (з 1734 году)[2]; палкоўнік літоўскай гвардыі (1711).

Валодаў Смалянамі, Палоннай, Гаўрылкавам і Янавам у Віцебскім ваяводзтве, Дабраўлянамі і Смаргоньню ў Віленскім ваяводзтве, палацамі ў Горадні і Дабраўлянах. Апроч таго, меў маёнткі ў Польшчы і Славаччыне. VI ардынат астроскі, староста крамянецкі і чаркаскі.

Мар'яна зь Любамірскіх
Барбара з Дунінаў

З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Гераніма, старосты сураскага, і Канстанцыі, дачкі гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі. Ягоны старэйшы брат Казімер Антоні атрымаў пасаду маршалка надворнага літоўскага, а сястра Ганна Кацярына выйшла замуж за Караля Станіслава Радзівіла, канцлера вялікага літоўскага.

Першы ўрад стольніка вялікага літоўскага атрымаў ад Станіслава Ляшчынскага. Пазьней быў сярод прыхільнікаў Аўгуста Моцнага, па сьмерці якога (1733) увайшоў у шэрагі прэтэндэнтаў на сталец Рэчы Паспалітай (меў падтрымку Расеі). Потым падтрымаў абраньне Аўгуста Саса[2].

Першы раз ажаніўся 18 лютага 1706 году з Браніславай Пяняжкай, якая памерла ў наступным годзе. Другая жонка — Мар’яна Любамірская (1693—1729). У выніку гэтага шлюбу атрымаў Астроскую ардынацыю, дзе пасьпяхова вёў гаспадарку і збудаваў шэраг касьцёлаў. Меў сына Януша Аляксандра. 17 красавіка 1735 году ажаніўся з Барбарай Дунін (1718—1791). Дзеці ад гэтага шлюбу:

  1. ^ а б Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 64. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
  2. ^ а б Пазднякоў В. Сангушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 540.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Литовченко А. Експедиція Данила Щербаківського 1926 р. на Поділля і Волинь. Портрети з Ізяслава // Острозька давнина. Вип. 6, 2019.