Юзэф Францішак Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юзэф Францішак Сапега
Юзэф Францішак Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Юзэф Францішак Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1679
Памёр 11 красавіка 1744
Пратулін[d], Берасьцейскі павет, Берасьцейскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Род Сапегі
Бацькі Францішак Стэфан Сапега
Ганна Крыстына зь Любамірскіх
Жонка Крыстына з Браніцкіх
Дзеці Тадэвуш, Тэрэза

Юзэф Францішак Сапега (1679 — 11 красавіка 1744) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны літоўскі (з 1713).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крыстыны зь Любамірскіх. Меў братоў Яна Казімера і Юрыя Фэліцыяна.

Ю. Ф. Сапега. Кодань, 1709

Быў паслом зь берасьцейскага сойміку на элекцыйны сойм 1697. Потым навучаўся ва ўнівэрсытэце места Грац (Аўстрыя), наведаў Баварыю, Францыю, Галяндыю, Гішпанію, Турэччыну.

У пачатку Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) прытрымліваўся нэўтралітэту, але ў 1706 канчаткова падтрымаў Станіслава Ляшчынскага. Пазьней перайшоў на бок Аўгуста Моцнага, які ў 1713 надаў яму ўрад надворнага падскарбія. Беспасьпяхова імкнуўся вярнуць пад уладу падскарбія надворнага эканоміі.

Быў адным з актыўных дзеячоў Віленскай канфэдэрацыі (1716). У 1720 — пач. 1730-х знаходзіўся ў шэрагах антыкаралеўскай апазыцыі ў Літве.

У часе бескаралеўя выказаўся за кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага і беспасьпяхова прэтэндаваў на пасаду рэгімэнтара. У 1735 удзельнічаў у акцыях аддзелу Генэральнай канфэдэрацыі на Падольлі, быў пасярэднікам у перапісцы С. Ляшчынскага з крымскім ханам Каплан-Гірэем. Пазьней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса, імкнуўся атрымаць сэнатарскую пасаду. У канцы жыцьця зблізіўся з Радзівіламі, выступаў за прымірэньне зь імі іншых Сапегаў[1].

Пабраўся шлюбам з Крыстынай Браніцкай (у 1709), зь якой меў сына Тадэвуш і дачку Тэрэзу. Пахавалі Ю. Ф. Сапегу ў фундаваным ім касьцёле рэфарматаў у Боцьках на Падляшшы[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Андрэй Мацук. Сапега Юзаф Францішак // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 544.
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 84.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Юзэф Францішак Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў