Казімер Уладзіслаў Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Казімер Уладзіслаў Сапега
Казімер Уладзіслаў Сапега
Казімер Уладзіслаў Сапега
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1650
Кодань, Берасьцейскі павет, Берасьцейскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Памёр 29 красавіка 1703
Род Сапегі
Бацькі Ян Фрыдэрык Сапега
Канстанцыя з Гербутаў
Жонка Францішка з Копцяў
Ганна Вінцэнта з Фрэдраў
Дзеці Юстына Ганна, Ян Фрыдэрык, Людвіка Алена, Цэцылія Соф’я, Мікалай, Канстанцыя, Ян
Дзейнасьць вайсковец

Казімер Уладзіслаў Сапега (1650, места Кодань — 29 красавіка 1703, сяло Капылы) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (16851686) і стольнік вялікі літоўскі (1686) ваявода падляскі (17461752), Падскарбі надворны літоўскі (16861689), кашталян (16891697) і ваявода троцкі (1697)[1].

У 1670-я атрымаў у валоданьні палову Гальшанаўзамкам).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Паўла Францішка і Мікалая Лявона.

Навучаўся ў езуіцкіх адукацыйных установах у Львове і Брунсбэргу. Працягваў адукацыю на захадзе, наведаў Італію, Францыю, Галяндыю і Нямеччыну.

Па вяртаньні на радзіму ўзяў удзел у бітве пад Хоцінам. Апроч таго, удзельнічаў у войнах з туркамі ў 1673, 1676, 1683.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, абіраўся паслом на сойм 1683. У 1697 на выбарах караля і вялікага князя падтрымаў Аўгуста Моцнага[2].

У першым шлюбе з Францішкай Копец меў сыноў Яна Фрыдэрыка і Мікалая, дачок Юстыну Ганну, Людвіку Алену, Цэцылію Соф’ю і Канстанцыю. У другім шлюбе з Ганнай Вінцэнтай Фрэдра меў сына Яна[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 549.
  2. ^ Elektorów poczet, którzy niegdyś głosowali na elektorów Jana Kazimierza roku 1648, Jana III. roku 1674, Augusta II. roku 1697, i Stanisława Augusta roku 1764, najjaśniejszych Królów Polskich, Wielkich Książąt Litewskich, i.t.d. / ułożył i wydał Oswald Zaprzaniec z Siemuszowej Pietruski. — Lwów, 1845. S. 321.
  3. ^ Kazimierz Władysław Sapieha. Genealogia dynastycznaПраверана 19 лістапада 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]