Лявон Базыль Сапега
Лявон Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1652[1] |
Памёр | 9 лістапада 1686[1] (34 гады) |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Павал Ян Ганна Барбара з Копацяў |
Дзейнасьць | афіцэр |
Лявон Базыль Сапега (20 сакавіка 1652 — 9 лістапада 1686, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (з 1679), падскарбі надворны літоўскі (з 1681), генэрал артылерыі (з 1684).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Бэнэдыкта Паўла і Францішка Стэфана.
У 1663—1668 гадох навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым вандраваў Эўропай, у тым ліку спыняўся ў Парыжы. Вярнуўся ў Літву ў 1673 годзе.
Абіраўся паслом на соймы 1678, 1681 і 1683 гадоў. Атрымаў урады стольніка вялікага літоўскага і падскарбія надворнага літоўскага.
Браў удзел у выправе супраць туркаў, якая мусіла дапамагчы бітве пад Венай (1683 год), і ў кампаніі 1686 году.
Не ажаніўся, памёр ад выпадковага стрэлу зь пісталета. Спачыў у касьцёле пры кляштары картузаў у Бярозе Картускай[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 65. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 72.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0