Перайсьці да зьместу

Ганна Кацярына Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ганна Кацярына Сангушка»)
Ганна Кацярына Сангушка
Ганна Кацярына Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Ганна Кацярына Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 23 верасьня 1676
Ракаў, ВКЛ
Памерла 19 красавіка 1746
Белая, ВКЛ
Род Сангушкі
Бацькі Геранім Сангушка
Канстанцыя з Сапегаў
Муж Караль Станіслаў Радзівіл
Дзеці Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», Геранім Флярыян Радзівіл, Кацярына Барбара з Радзівілаў[d], Мікалай Крыштаф Радзівіл[d], Людвік Дамінік Радзівіл[d], Станіслаў Ежы Радзівіл[d], Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d], Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d], Тэкля Ружа Радзівіл[d][1][2], Ганна Аляксандра з Радзівілаў[d], Альбрэхт Станіслаў Радзівіл[d] і Крысьціна Алена Радзівіл[d]
Дзейнасьць бізнэсвумэн

Ганна Кацярына Радзівіл (у дзявоцтве Сангушка; 23 верасьня 1676, места Ракаў[3]19 красавіка 1746, места Белая[4]) — гаспадарчая дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнатка.

З мужам і дзецьмі

Прадстаўніца шляхецкага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», дачка Гераніма, старосты сураскага, і Канстанцыі з Сапегаў. Мела брата Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага

У 1692 годзе пабралася шлюбам з падканцлерам вялікім літоўскім Каралем Станіславам Радзівілам, ад якога мела сыноў Мікалая Крыштапа, Міхала Казімера «Рыбаньку», Альбрэхта Станіслава, Людвіка Дамініка, Станіслава Юрыя і Гераніма Флярыяна, а таксама 7 дачок. Па сьмерці мужа пасялілася ў месьце Белая Берасьцейскага ваяводзтва і занялася гаспадарчай дзейнасьцю.

У пачатку XVIII ст. зладзіла вытворчасьць дываноў у Белай, Карэлічах і Нясьвіжы. Заснавала Налібоцкую і Ўрэцкую шкляныя мануфактуры.

У 1714 годзе распачала вытворчасьць парцаляны ўва Ўрэччы, каля 1736 году заснавала рудню ў Нягневічах, у 1737 годзе — катловае прадпрыемства ў Невелі.

Зь яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамесьнікаў, будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, заводзілася жывёла галяндзкіх пародаў.

Істотна пашырыла бібліятэкі ў Белай і Нясьвіжы, партрэтныя галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду. Фінансавала каранаваньне ў 1730 годзе Жыровіцкага абраза Маці Божай[3].

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.)Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 444. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  3. ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 488.
  4. ^ Выбраныя творы: Перакл. з пол. і фр. / Францішка Уршуля Радзівіл. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2003. С. 401.