Багуслаў Юры Слушка
Выгляд
Герб «Астоя» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1620 |
| Памёр | па студзеню 1658 |
| Род | Слушкі |
| Бацькі | Аляксандар Слушка Соф'я Канстанцыя зь Зяновічаў |
| Жонка | Ганна з Патоцкіх |
| Дзеці | Канстанцыя, Дамінік Міхал, Юзэф Багуслаў |
Багуслаў Юры Слушка (? — па студзеню 1658) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1643—1645) і падскарбі дворны літоўскі (з 1645).
Трымаў Рэчыцкае староства (з 1639)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў гербу «Астоя», сын Аляксандра, ваяводы троцкага, і Соф’і Канстанцыі зь Зяновічаў. Меў брата Жыгімонта Адама.
Ажаніўся з Ганнай (? — 1695), дачкой ваяводы брацлаўскага Стэфана Патоцкага і ўдаве Аляксандра Дамініка Казаноўскага. У шлюбе меў дачку Канстанцыю, якая сьпярша выйшла за кашталяна віленскага Эрнеста Дэнгафа, потым за ягонага стрыечнага брата ваяводу паморскага Уладзіслава Дэнгафа, а таксама сыноў Дамініка Міхала і Юзэфа Багуслава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вяроўкін-Шэлюта У. Слушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 597.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0