Палац Радзівілаў (Менск)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Радзівілаў
| |
Палац Радзівілаў паводле Ю. Пешкі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′9.63″ пн. ш. 27°33′28.16″ у. д. / 53.902675° пн. ш. 27.5578222° у. д.Каардынаты: 53°54′9.63″ пн. ш. 27°33′28.16″ у. д. / 53.902675° пн. ш. 27.5578222° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Стан | не захаваўся |
Палац Радзівілаў | |
Палац Радзівілаў на Вікісховішчы |
Пала́ц Радзіві́лаў — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіўся на Высокім Рынку з боку Валоцкай вуліцы. Твор архітэктуры барока, які неаднаразова пашыраўся і перабудоваўся. У 1984 року савецкія ўлады зруйнавалі палац.
Менскі палац Радзівілаў — першы тэатральны будынак места, унікальны помнік гісторыі і культуры Беларусі. У наш час на месцы палаца адбудавалі зруйнаваны ў Другую сусьветную вайну гатэль «Эўропа».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уласную рэзыдэнцыю ў Менску Радзівілы збудавалі ў XVII ст. У канцы XVIII ст. яны мусілі прадаць гэты палац менскаму бурмістру Яну Байкову. У 1825[1] року праводзілася рэканструкцыя будынка, па якой у ім разьмясьціўся мескі тэатар. Глядацкая заля знаходзілася на другім паверсе. Меў месцаў: у верхнім ярусе 15 ложаў, у ніжнім ярусе 13 ложаў і 56 крэслаў, 151 месца ў партэры, 40 — на гаўбцы і 92 — у райку. 30 траўня 1835 року тэатар згарэў, пазьней яго адбудавалі. У памяшканьнях тэатру, акрамя спэктакляў, давалі балі і маскарады, наладжвалі аматарскія канцэрты.
Выдатная зьявай у культурным жыцьці Менску стала прэм’ера першай беларускай камічная опэры «Сялянка» («Ідылія») на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта напісаў В. Дунін-Марцінкевіч. Нягледзячы на тое, што расейскія ўлады забаранілі пастаноўку опэры на беларускай мове, 9 лютага 1852 року спэктакль ўсё адно адбыўся і меў вялізны посьпех.
У 1870-х роках побач з 3-яруснай глядацкай заляй знаходзіліся антрактовая заля, курыльня, буфэт і гардэроб. У 1884 року мескі тэатар згарэў. Ад 1895 року ў ім знаходзіўся менскі аддзел Пецярбурска-Азоўскага банку, які з 1901 року зьмяніла філія Паўночнага банку, а ў 1913 року тут разьмясьціўся аддзел Расейска-Азіяцкага банку, што «праглынуў» Паўночны[2]. У 1920—1930-я рокі да будынка надбудавалі чацьверты паверх.
Помнік не пацярпеў за часамі Другой сусьветнай вайны, аднак у 1984 року, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці (будучыя сябры Талакі), савецкая ўлада зруйнавала ўнікальны помнік культуры і архітэктуры.
У 2004—2007 роках на месцы зьнішчанага палаца збудавалі новы дом, які ў агульных рысах паўтарае існы да Другой сусьветнай вайны гатэль «Эўропа», што месьціўся направа ад палаца.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока, які ў выніку перабудовы пад мескі тэатар атрымаў рысы клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які меў сымэтрычную кампазыцыю з рызалітам і трыкутным франтонам усярэдзіне галоўнага фасаду.
Па пажары 1884 року будынак неаднаразова перарабляўся, падвышаўся і паступова губляў свае першапачатковыя рысы.
Ад XVIII ст. у будынку заставаліся падмуркі, сходы з скляпеньнямі і ніжнія фрагмэнты сьценаў. У час рэстаўрацыі дома ў 1982 року пад слоем тынкоўкі выявілі руст сярэдзіны XIX ст., якраз таго часу, калі тут адбылася пастаноўка «Сялянкі»[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1865 р.
-
1865 р.
-
да 1884 р.
-
1902 р.
-
1904 р.
-
1911 р.
-
1904—17 рр.
-
да 1911 р.
-
1915 р.
-
да 1918 р.
-
да 1918 р.
-
21.02.1918 р.
Спроба абароны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пікет, што адбыўся 13 чэрвеня 1984 року супраць руйнаваньня будынка першага менскага тэатру, стаўся першай акцыяй пратэсту ў найноўшай гісторыі Беларусі. У ім ўдзельнічалі 13 менскіх студэнтаў, сябраў «Беларускай сьпеўна-драматычнай майстроўні». Савецкія ўлады затрымалі ўсіх удзельнікаў пікету[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ярмалінская В. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 420
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 260.
- ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 99.
- ^ Ракіцкі В. Менск, вуліца Інтэрнацыянальная, 28 // Радыё Свабода, 8 верасьня 2009.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларусы: У 13 т. Т. 2: Дойлідства / В. Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Менск: Беларус. навука, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.
- Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Денисов В. Н. Площадь Свободы в Минске. — Мн.: Полымя, 1985. — 80 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац Радзівілаў (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|