Таварыства ўзаемнага крэдыту (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°53′56.7″ пн. ш. 27°33′17.8″ у. д. / 53.899083° пн. ш. 27.554944° у. д. / 53.899083; 27.554944Каардынаты: 53°53′56.7″ пн. ш. 27°33′17.8″ у. д. / 53.899083° пн. ш. 27.554944° у. д. / 53.899083; 27.554944
Архітэктурны стыль Мадэрн
Аўтар праекту Станіслаў Гайдукевіч
Дата заснаваньня пачатак XX ст.
Стан зьнішчаны
Таварыства ўзаемнага крэдыту на мапе Беларусі ±
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Таварыства ўзаемнага крэдыту
Commons-logo.svg Таварыства ўзаемнага крэдыту на Вікісховішчы

Таварыства ўзаемнага крэдыту, дом Фота (г.зв. «Польскі банк») — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Менску. Знаходзілася ў Новым Месьце, пад адрасам вуліца Захараўская, 59[a]. Адзін з найбольш адметных твораў архітэктуры мадэрну ў месьце. У 1944 року савецкія ўлады зьнішчылі помнік.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таварыства ўзаемнага крэдыту ў Менску заснавалі ў 1893 року сябры Менскага таварыства сельскай гаспадаркі. У склад Таварыства ўзаемнага крэдыту ўваходзілі ў асноўным буйныя і сярэднія мясцовыя зямяне (галоўным чынам, каталікі). Напрыклад, у 1901 року земляўласьнікі ўсіх веравызнаньняў складалі 80% сяброў таварыства.

У 1910 року Таварыства ўзаемнага крэдыту пачало арандаваць памяшканьні ў новазбудаваным паводле праекту беларускага архітэктара Станіслава Гайдукевіча доме мяшчаніна Фота. Максымальны памер крэдыту для асобы або юрыдычнай установы дасягаў 25 тысячаў рублёў. Маштабам сваёй фінансавай дзейнасьці Таварыства ўзаемнага крэдыту складала канкурэнцыю камэрцыйным банкам (у 1914 року налічвала 1131 юрыдычную асобу[1]).

У 1933—1934 роках будынак рэканструявалі пад Менскі ГУМ, урачыстае адкрыцьцё якога адбылося 28 траўня 1934 року.

У час Другой Сусьветнай вайны будынак атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1944 року помнік зьнішчылі пры будаваньні ансамблю цэнтральнага праспэкту.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ прыкладна на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца левае крыло будынка КДБ пад адрасам праспэкт Незалежнасьці, 17

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 264.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.