Перайсьці да зьместу

Майнц (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майнц
Поўная назва 1. Fußball- und Sport-Verein Mainz 05 e.V.
Заснаваны 27 сакавіка 1905
Горад Майнц, Нямеччына
Стадыён Опэль-Арэна
Умяшчальнасьць: 34 034
Прэзыдэнт Штэфан Гофман[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2024—2025 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
mainz05.de (ням.) (анг.)

«Майнц» (па-нямецку: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клюб з гораду Майнцу, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Райнлянд-Пфальцы. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 году й, акрамя футболу, маецца гандбольны клюб, а таксама клюб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сэзону 2009—2010 гадоў у Бундэсьлізе.

Найбольш значнымі посьпехамі клюбу ёсьць удзел у розыгрышы нямецкай Бундэсьлігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЭФА ў сэзоне 2005—2006 гадоў і ўдзел у паўфінале на Кубак Нямеччыны ў сэзоне 2008—2009 гадоў. Пасьля паляпшэньня фінансавага становішча клюб распачаў будаўніцтва новага стадыёну. 5 траўня 2009 году ў навакольлях Майнцу пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофэйс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.

Ужо ў 1903 годзе ў горадзе прадпрымалася спроба стварыць футбольны клюб, якая зьведала няўдачу, аднак праз два гады ў Майнцы ўсё ж такі быў створаны клюб «Mainzer Fussballclub Hassia 1905». Пасьля некалькіх гадоў, гуляючы ў Паўднёвай Нямецкай лізе (ням. Süddeutschen Fußballverband) клюб аб’яднаўся зь іншым мясцовым футбольным таварыствам, і стаў называцца «Mainzer Fussballverein Hassia 05». У 1912 годзе слова «Hassia» было выключана з назвы клюбу. Пасьля Першай сусьветнай вайны ў клюбу зноў адбылося зьліцьцё, на гэты раз, з клюбам «Sportverein 1908 Mainz», што ў выніку ўтварыла каманду «Mainzer Fußball-und Sportverein 05», які стаў у далейшым самавітым клюбам. «Майнцэр» перамог у рэгіянальным чэмпіянаце ў пэрыяд паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі, і трапіў у адборачны круг нацыянальнага чэмпіянату пасьля перамогі ў рэгіянальнай Крайсьлізе.

Пэрыяд Трэцяга Райху

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1920—1930-я гады клюб паказваў нядрэнныя вынікі ў дывізіёне Гэсэну, уключаючы першае месца па заканчэньні сэзонаў 1931—1932 і 1932—1933 гадоў. Пасьля рэарганізацыі футбольных структур, якая адбылася ў краіне пры ўладзе нацыянал-сацыялістаў, каманда прабілася ў Гаўлігу Паўднёвага Захаду (ням. Gauliga Südwest), якая ў тыя часы зьяўлялася адной з шасьці вядучых рэгіянальных лігаў Райху. У дадзеным дывізіёне клюб правёў усяго адзін сэзон, перад тым, як «выляцеў». У 1938 годзе ўлады прымусова аб’ядналі клюб зь іншым спартовым таварыствам — «Reichsbahn SV Mainz», і да канца Другой сусьветнай вайны клюб выступаў пад назвай «Reichsbahn SV Mainz 05».

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Лясэ Рыс Edit this on Wikidata 2001
2 Сьцяг Аўстрыі Аб Філіп Мвэнэ Edit this on Wikidata 1994
4 Сьцяг Аўстрыі Аб Штэфан Пош Edit this on Wikidata (ар. Кома) 1997
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Максім Ляйч Edit this on Wikidata 1998
6 Сьцяг Японіі ПА Кайсю Сано Edit this on Wikidata 2000
7 Сьцяг Рэспублікі Карэя ПА Лі Джэ-Сон 1992
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Паўль Нэбэль Edit this on Wikidata 2002
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Надым Аміры Edit this on Wikidata 1996
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Армінда Зыб Edit this on Wikidata (ар. Баварыя) 2003
14 Сьцяг Даніі Нап Вільям Бёвінг Edit this on Wikidata 2003
15 Сьцяг Нямеччыны ПА Ленард Малоўні Edit this on Wikidata 1999
16 Сьцяг Нямеччыны Аб Штэфан Бэль Edit this on Wikidata 1991
17 Сьцяг Нямеччыны Нап Бэнэдыкт Голербах Edit this on Wikidata 2001
18 Сьцяг Аўстраліі Аб Кейсі Бос Edit this on Wikidata 2004
19 Сьцяг Францыі Аб Антані Касі Edit this on Wikidata 1997
20 Сьцяг Нямеччыны Нап Філіп Тыц Edit this on Wikidata 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Нямеччыны Аб Дані да Коста Edit this on Wikidata 1993
22 Сьцяг Аўстрыі ПА Нікаляс Фэрачніг Edit this on Wikidata 2003
23 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Шэральда Бэкер Edit this on Wikidata (ар. Асасуна) 1995
24 Сьцяг Японіі ПА Сота Кавасакі Edit this on Wikidata (ар. Кіёта Санга) 2001
25 Сьцяг Нарвэгіі Аб Андрэас Ганхэ-Ольсэн Edit this on Wikidata 1997
26 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Сыляс Катампа Мвюмпа Edit this on Wikidata 1998
27 Сьцяг Нямеччыны Бр Робін Цэнтнэр 1994
28 Сьцяг Нямеччыны ПА Нікляс Таўэр Edit this on Wikidata 2001
30 Сьцяг Швайцарыі Аб Сыльван Відмэр Edit this on Wikidata (капітан) 1993
31 Сьцяг Нямеччыны Аб Домінік Кор Edit this on Wikidata 1994
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Даніель Бац Edit this on Wikidata 1991
42 Сьцяг Нямеччыны ПА Даніель Гляйбэр Edit this on Wikidata 2005
44 Сьцяг Нямеччыны Нап Нэльсан Вайпэр Edit this on Wikidata 2005
47 Сьцяг Нямеччыны Аб Максім Даль Edit this on Wikidata 2006
48 Сьцяг Польшчы Аб Кацпэр Патульскі Edit this on Wikidata 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]