Беларускі сялянскі саюз
| Беларускі сялянскі саюз | |
| Białoruski Związek Włościański (BZW) | |
| Заснавальнік | Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 10 лістапада 1925 |
| Распушчаная | 1932 |
| Ідэалёгія | аўтанамізм |
Беларускі сялянскі саюз (коратка БСС) — беларуская партыя ў Заходняй Беларусі парлямэнцкага тыпу, існавала зь лістападу 1925 году і да 1929 году. Заснавалі паслы сойму Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч. Друкаваны орган — газэта «Сялянская Ніва» (выдавалася ад 1926 да 1929 году).
Мела ў сваёй праграме шэраг радыкальных патрабаваньняў. БСС выказаўся за падзел абшарніцкай зямлі паміж малазямельнымі сялянамі ў прыватную ўласнасьць па працоўнай норме, за ліквідацыю асадніцтва. Пасьля 1926 году ў саюз уступіў Яўген Міткевіч. Партыя супрацоўнічала з БХД.
На 2-й канфэрэнцыі БСС у ліпені 1927 году, па зямельным пытаньні ў праграме запісана, што «ўсе землі: абшарніцкія, дзяржаўныя, касьцёльныя, царкоўныя і іншыя павінны перайсьці ў рукі беларускіх безьзямельных і малазямельных сялян».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Garlicki A., Landau Z., Roszkowski W., Stawecki P., Tomaszewski J. (red. red.) "Encyklopedia historii II Rzeczypospolitej", Warszawa, 1999, ISBN 83-214-1101-0