Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)
Лідэр партыі Мікалай Статкевіч
Дата заснаваньня 29 чэрвеня 1996
Штаб-кватэра Менск
Ідэалёгія сацыял-дэмакратыя
Афіцыйны сайт http://hramada.org/

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) — незарэгістраваная беларуская палітычная партыя, створаная шляхам аб’яднаньня БСДГ і ПНЗ у 1996 годзе. БСДП (НГ) пасьля аб’яднаньня з Партыяй народнай згоды падкрэсьліла сваю левацэнтрысцкую плятформу.

У пачатку 2005 году партыя была пазбаўленая рэгістрацыі, калі ўлады палічылі, што пераабраньне лідэра партыі Мікалая Статкевіча прайшло з парушэньнямі. Частка чальцоў партыі стварыла партыю Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая атрымала рэгістрацыю.

На парлямэнцкіх выбарах 13—17 кастрычніка 2004 году партыя ўваходзіла ў «Эўрапейскую кааліцыю „Свабодная Беларусь“», аднак не атрымала месцаў у парлямэнце.

Увосень 2007 году прайшла першая сэсія ўстаноўчага зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

У пачатку 2011 года Народная Грамада апынулася ў складанай сітуацыі. Старшыня партыі Мікалай Статкевіч, яго першы намеснік Аляксандр Арастовіч, міжнародны сакратар Сяргей Марцалеў знаходзіліся ў сьледчым ізалятары КДБ. У многіх партыйных актывістаў праводзіліся ператрусы, іх выклікалі на допыты. Пад прэсінгам апынулася і Еўрапейская кааліцыя, амаль усе каардынатары якой апынуліся ў зняволенні або вымушана пакінулі краіну.

Генэральным сакратаром партыі Народная Грамада абраны Сяргей Скрабец, першым намесьнікам старшыні - Аляксандар Арастовіч. Намесьнікамі старшыні сталі Анатоль Букас, Аляксей Гаўруцікаў і Сяргей Кулініч.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

http://hramada.org/