Моладзь БНФ
Моладзь БНФ | |
[[Файл:|200пкс]] | |
Лідэр арганізацыі | Ганна Сьмілевіч |
---|---|
Дата заснаваньня | 2005 |
Штаб-кватэра | г. Менск, вул. Чарнышэўскага, 3-39 |
Саюзьнікі і блёкі | Партыя БНФ |
Ідэалёгія | беларускі нацыяналізм, нацыянал-дэмакратыя, кансэрватызм, лібэральны кансэрватызм |
Дэвіз | «Свабода, Незалежнасьць, Адраджэньне»; Жыве Беларусь! |
Афіцыйны сайт | mbnf.info |
Моладзь Беларускага Народнага Фронту — моладзевая палітычная арганізацыя з уласнай структурай, зьяўляецца моладзевым крылом Партыі БНФ.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Моладзевая камісія партыі БНФ была зацьверджана Соймам 7 лістапада 2005 году. Моладзь БНФ стваралі маладыя людзі, якія былі сябрамі Партыі БНФ. У аргкамітэт увайшлі: Алесь Каліта, Франак Вячорка, Аляксандар Мазанік, Яўген Пугач, Кацярына Маркоўская, Сяржук Семянюк, Аляксей Трубкін.
- I Зьезд арганізацыі Моладзь БНФ прайшоў 24 верасьня 2006 году. Старшынём арганізацыі стаў Алесь Каліта[1], намесьнікамі — Ільля Богдан і Сяржук Семянюк. Была абрана Рада з 9 чалавек.
- II Зьезд (11 лістапада 2007 году). Алесь Каліта быў пераабраны старшынём Моладзі БНФ[2].
- III Зьезд (26 кастрычніка 2008 году). Старшынём быў абраны сябар Партыі БНФ Франак Вячорка[3]. 28 студзеня 2009 Франака Вячорку, нягледзячы на мэдычныя супрацьпаказаньні, забралі ў войска[4]. Выконваючым абавязкі старшыні стала Кацярына Маркоўская.
- IV Зьезд (19 кастрычніка 2009 году). На зьезьдзе старшынём Моладзі БНФ быў абраны Андрусь Крэчка[5], намесьнікамі сталі Антось Каліноўскі, Аляксандра Клімовіч і Сяржук Семянюк.
- V Зьезд (9 красавіка 2011 году). Вырашана скасаваць пасаду старшыні арганізацыі і дэлегаваць каардынацыйныя паўнамоцтвы Радзе, што будзе зьбірацца кожны месяц[6].
- VI Зьезд (9 кастрычніка 2016 году). Адменена рашэньне V зьезду аб скасаваньні пасады старшыні арганізацыі і вырашана зьмяніць сымбаль арганізацыі на герб Фэнікс. Таксама ўнесены зьмены ў палажэньне Моладзі БНФ: абмежавана колькасьць разоў знаходжаньня на пасадзе кіраўніка арганізацыі да двух, створана Рада, якая будзе складацца з намесьнікаў старшыні, кіраўнікоў гарадзкіх арганізацыяў і кіраўнікоў накірункаў, абмежаваныя паўнамоцтвы кіраўнікоў. Старшынём быў абраны Юрась Лукашэвіч.[7]
У 2008—2010 гадах многія сябры арганізацыі прайшлі праз рэпрэсіі: на сутках неаднаразова сядзеў Алесь Каліта, з унівэрсытэту незаконна былі выключаныя Франак Вячорка, Зьміцер Жалезьнічэнка[8]. Яны, як і Алесь Каліта, трапілі ў войска[9].
У 2012—2015 гадах арганізацыя адчувала праблемы ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі.
25 жніўня 2015 году выконваючым абавязкі кіраўніка Моладзі БНФ стаў Юрась Лукашэвіч.
У верасьні 2015 году Моладзь БНФ пачала адраджэньне. У 2015 і 2016 гадах правяла дзясяткі розных акцый у розных гарадох Рэспублікі Беларусь.
Пасьля парлямэнцкай кампаніі 2016 году некаторыя сябры арганізацыі трапілі пад рэпрэсіі з боку навучальных устаноў, але гэта не спыніла дзейнасьць арганізацыі: у Менску, Горадні, Берасьце, Магілёве, Гомлі, Віцебску, Слоніме, Рэчыцы, Воршы, Полацку, Наваполацку, Бабруйску, Баранавічах, Барысаве, Жодзіне, Лідзе, Смаргоні, Маладэчне, Пінску актывісты Моладзі БНФ працягваюць рэалізоўваць свае кампаніі, праводзіць мерапрыемствы і акцыі.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сяброўства ў арганізацыі «Моладзь БНФ» зьяўляецца адкрытым. Любы чалавек ва ўзросьце ад 14 да 30 гадоў, які запоўніў анкету Моладзі БНФ, можа стаць сябрам арганізацыі. Ва ўзросьце ад 16 гадоў сябры арганізацыі маюць магчымасьць па жаданьні ўступіць у грамадзкае аб’яднаньне БНФ «Адраджэньне», а маючы 18 год — у Партыю БНФ. Сябры арганізацыі «Моладзь БНФ» маюць магчымасьць прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах Партыі БНФ. Кіраўнікі аддзелаў, мясцовых суполак, сябры Рады абавязкова павінны зьяўляцца сябрамі Партыі БНФ і прымаць удзел у паседжаньнях мясцовых радаў. Сябры Моладзі БНФ, якія зьяўляюцца сябрамі Партыі БНФ, могуць удзельнічаць у выбарах як кандыдаты ад Партыі БНФ.
Моладзь БНФ правяла шэраг грамадзкіх кампаній, сярод іх: «Кампанія салідарнасьці з палітвязьнямі»[10], «Кампанія супраць адмены ільготаў»[11], «За беларусізацыю мабільных апэратараў»[12], «За прафэсійнае войска»[13], «Моладзь БНФ — Беларускаму народу»[14], «Я слухаю беларускую музыку» (кампанія супраць «чорных» сьпісаў забароненых беларускіх музыкаў), «Я люблю Беларусь»[15], «Абарона Лошыцкай сядзібы», «Кампанія супраць пераносу помніка М. Багдановічу», «Кветкі бацькам нацыі»[16].
У прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году актывісты Моладзі БНФ прымалі актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Зьбіралі подпісы, агітавалі, каардынавалі працу асобных рэгіёнаў.
Моладзь БНФ актыўна прымала ўдзел у парлямэнцкіх выбарах у 2016 годзе, агітуючы за кандыдатаў ад партыі БНФ.
Па стане на 2016 год Моладзь БНФ праводзіць кампанію «За рэабілітацыю Ларысы Геніюш»[17] і кампанію супраць ціску па палітычных матывах «Ірыска супраць ціску!»[18]
Сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сымбалем арганізацыі зьяўляецца герб Фэнікс, які сымбалізуе адраджэньне, магутнасьць, росквіт і справядлівасьць.
Неафіцыйнымі сымбалямі арганізацыі зьяўляюцца герб Гедзімінавічаў «Калюмны» і герб Ягелонаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рэха тэракту: Затрыманы колішні кіраўнік «Моладзі БНФ»
- ^ У Мінску праходзіць Зьезд Моладзі БНФ — Наша Ніва: першая беларуская газета
- ^ Франак Вячорка стаў новым кіраўніком «Моладзі БНФ» — Наша Ніва: Першая беларуская газета
- ^ Франака Вячорку забіраюць у войска 26 Студзень | Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
- ^ Старшынёй «Моладзі БНФ» абраны Андрэй Крэчка — Наша Ніва: першая беларуская газета
- ^ У Мінску прайшоў V Зьезд «Моладзі БНФ»
- ^ «Моладзь БНФ» патрабуе вярнуць Ларысу Геніюш у школьную праграму
- ^ Зміцер Жалезнічэнка: «Я хачу служыць у арміі, дзе загады аддаюцца па-беларуску» — Народная Воля(недаступная спасылка)
- ^ БНФ прызвалі ў войска — Наша Ніва: першая беларуская газета
- ^ Моладзь БНФ прыняла рашэнне аб далучэнні да агульнанацыянальнай кампаніі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, зніклымі апазіцыянерамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналіс…
- ^ У Мінску разагналі акцыю моладзі супраць скасавання ільгот: ёсць збітыя і затраманыя | Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
- ^ ЗА МТС ПА-БЕЛАРУСКУ | грамадзянская кампанія
- ^ http://www.dw-world.de/dw/article/0,,3990682,00.html
- ^ Грамадства | Матэрыялы | Радыё Рацыя(недаступная спасылка)
- ^ Акцыя моладзі БНФ на Плошчы Якуба Коласа — Наша Ніва: першая беларуская газета
- ^ Моладзь БНФ заклікае далучыцца да флэшмобу «Кветкі бацькам нацыі»
- ^ #Геніюш2016. Стартавала кампанія за рэабілітацыю Ларысы Геніюш
- ^ «Моладзь БНФ» начинает кампанию против политического давления
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Моладзі БНФ
- Твітэр Моладзі БНФ
- Старонка ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце»
- Старонка ў сацыяльнай сетцы Facebook
- Старонка ў Instagram