Беларуская партыя Зялёныя
Беларуская партыя «Зялёныя» | |
Лідэр партыі | Дмітрый Кучук |
---|---|
Дата заснаваньня | 1994 |
Штаб-кватэра | Мінск, пр. Незалежнасці, 31 — 26; тэл. +375 17 2705645 |
Ідэалёгія | антыглябалізм, антыкарпаратызм |
Афіцыйны сайт | greenparty.by |
Белару́ская па́ртыя «Зялёныя» (БПЗ) — палітычная партыя Беларусі.
Старшыня — Анастасія Дарафеева[1] (раней: Мікалай Карташ, Алег Грамыка, Алег Новікаў). Кіравальны орган — Цэнтральны савет. Партыя не падтрымлівае і асуджае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Стварэньне здаровага жыцьцёвага асяродзьдзя для чалавека, сацыяльныя й прыродныя парамэтры якога забясьпечваюць максымум магчымасьцяў для яго разьвіцьця; разьвіцьцё духоўнасьці, высокамаральных адносінаў да ўсяго жывога, фармаваньне й распаўсюд экалягічнага стылю думкі на ўсе сфэры жыцьця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі й дзяржавамі, забарона, а ў пэрспэктыве і зьнішчэньне ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброяў, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраеньня[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Устаноўчы зьезд адбыўся 17 красавіка 1994 году. Дата рэгістрацыі — 3 чэрвеня 1994.
На парлямэнцкіх выбарах 1995 году атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце.
Дата перарэгістрацыі — 13 верасьня 1999.
9—12 кастрычніка 2008 году ў Парыжы адбыўся кангрэс Эўрапейскай партыі зялёных, у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты БПЗ. Падчас кангрэса была разгледжана заява БПЗ аб тым, каб прысвоіць беларускім «зялёным» статус партыі-назіральніка ў ЭПЗ. Удзельнікі кангрэса аднагалосна задаволілі просьбу[3]. Да 2015 году партыю ўзначальваў Алег Новікаў.
27 сьнежня 2015 году ў Менску адбыўся дзясяты зьезд Беларускай Партыі Зялёных (БПЗ), на якой адбыліся выбары новага партыйнага кіраўніцтва. Па выніках выбараў большасьць прысутных дэлегатаў прагаласавала за Анастасію Дарафееву.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ У партии «Зеленых» есть новый председатель и будет новая концепция 28 сьнежня 2015
- ^ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Зьвесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь
- ^ БелаПАН, Сяргей Пульша, Белорусская партия «Зеленые» получила статус наблюдателя в Европейской партии зеленых(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |