Беларуская партыя працы
Беларуская партыя працы | |
Лідэр партыі | Аляксандар Бухвостаў |
---|---|
Дата заснаваньня | 1993 |
Распушчаная | 2004 |
Штаб-кватэра | Менск |
Саюзьнікі і блёкі | «Народная кааліцыя 5+», БНФ, АГП |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакратычная, апазыцыйная |
Колькасьць | 1077 (2002) |
Беларуская партыя працы — палітычная партыя ў Беларусі, якая знаходзілася ў апазыцыі да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Лідэрам партыі быў Аляксандар Бухвостаў.
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пабудова ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнага грамадзянскага грамадзтва і стварэньне прававой дзяржавы на прынцыпах духоўнай, палітычнай і эканамічнай волі чалавека, дабрабыту, маральнасьці, сацыяльнай справядлівасьці і згоды грамадзян.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларуская партыя працы была заснаваная на ўстаноўчым зьезьдзе 25 лістапада 1993.
На парлямэнцкіх выбарах у Беларусі 2004 году, 13—17 кастрычніка, партыя ўваходзіла ў «Народную кааліцыю 5+», якая не атрымала месцаў у парлямэнце.
2 жніўня 2004 Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую партыю працы.[1]
У 2009 годзе на аснове ліквідаванай партыі была створана Беларуская партыя працоўных.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |