Беларуская партыя працоўных

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларуская партыя працоўных
Лідэр партыі Аляксандар Бухвостаў
Дата заснаваньня 2009
Штаб-кватэра Менск
Саюзьнікі і блёкі АГП, БНФ, ПКБ
Ідэалёгія сацыял-дэмакратычная, апазыцыйная
Колькасьць 1025 (2009)

Беларуская партыя працоўныхпалітычная партыя ў Беларусі, якая знаходзілася ў апазыцыі да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Лідэрам партыі зьяўляецца Аляксандар Бухвостаў.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пабудова ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнага грамадзянскага грамадзтва і стварэньне прававой дзяржавы на прынцыпах духоўнай, палітычнай і эканамічнай волі чалавека, дабрабыту, маральнасьці, сацыяльнай справядлівасьці і згоды грамадзян.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працэс стварэньня БПП пачаўся яшчэ ў 2004 годзе, адразу пасьля зьліквідаваньня Беларускай партыі працы. Мін'юст Беларусі абвінаваціў партыю ў сыстэматычным парушэньні Грамадзянскага кодэкса, закона аб палітычных партыях і ўласнага статуту.

26 ліпеня 2009 году адбыўся ўстаноўчым зьезд партыі. У ім удзельнічала 65 дэлегатаў з усіх абласьцей Беларусі. Старшынём быў абраны Аляксандар Бухвостаў. Намесьнікамі старшыні партыі абраны Мікалай Пахабаў і Андрэй Еўдакімовіч. На зьезьдзе таксама былі прыняты праграма і статут БПП.

У 2009 годзе ў Беларускай партыі працоўных налічвалася 1.025 сяброў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]