Беларуская патрыятычная партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларуская патрыятычная партыя
Лідэр партыі Мікалай Улаховіч
Дата заснаваньня 1996
Штаб-кватэра 220089, Менск, вул. Папаніна, 7, пак. 107; тэл. 226-32-60
Саюзьнікі і блёкі Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
Ідэалёгія сацыялістычная, прапрэзыдэнцкая[1]
Колькасьць 1103 (2002)
Афіцыйны сайт http://консерватизм.бел

Белару́ская патрыяты́чная па́ртыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 годзе зь ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Лідэрам партыі зьяўляецца Мікалай Улаховіч. Лідэр партыі адначасова зьяўляецца старшынём грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае казацтва». Кіруючы орган — Савет.

https://vk.com/beloruskayapatrioticheskayaparti сайт

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Садзейнічаньне пабудове сацыяльна справядлівага грамадзтва; садзейнічаньне ўтварэньню абнаўленага саюзу брацкіх народаў і ў першую чаргу Расеі, Беларусі, Украіны; падтрымка прэзыдэнта ў яго намаганьнях па выкананьні прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вывадзе Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасьці Айчыны ва ўсіх сфэрах[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя рэгулярна прымае ўдзел у выбарах (яе саюзьнік КПБ), супрацоўнічае зь Беларускім Экзархатам РПЦ Масквы і арганізацыямі былых вайскоўцаў.

Лягатып партыі зьмяшчае на белым фоне ў крузе назву партыі і малюнак зубра, што сымбалізуе Беларусь або Белавескую пушчу. Сьцяг БПП — бел-чырвона-чорны трыкалёр зь беларускім арнамэнтам.

Восеньню 2015 году Мікалай Улаховіч заявіў што Беларуская патрыятычная партыя налічвае паўтары тысячы сяброў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]