Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь
| Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь | |
| па-беларуску: Рэспубліканская партыя | |
| | |
| Лідэр партыі | Уладзімер Белазор |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1994 |
| Распушчаная | 8 жніўня 2023 года |
| Штаб-кватэра | 220082, Менск, Прытыцкага, 34; тэл. 203-97-83, 224-90-37 |
| Саюзьнікі і блёкі | Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў |
| Колькасьць | больш 9000[1] |
| Афіцыйны сайт | rprb.narod.ru |
Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь — палітычная партыя Беларусі. Партыя безумоўна падтрымлівае і ўхваляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыня — Уладзімер Белазор. Белазор Уладзімер Якаўлевіч — намесьнік начальніка Ўпраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (сакратар Міжпарлямэнцкай камісіі) Кіравальны орган — Цэнтральнае праўленьне.
8 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю.[2]
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адраджэньне і стварэньне моцнай, сувэрэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступеньню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забясьпячэньне высокага стандарта якасьці жыцьця чалавека; стварэньне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных мэханізмах і якая забясьпечвае рэальнае напаўненьне палітычнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліваньне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.[3]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаная 12 сакавіка 1992 году. Дата рэгістрацыі — 25 траўня 1994. Дата перарэгістрацыі — 30 верасьня 1999.
12 чэрвеня 2009 году Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне, у сувязі з тым што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасьць.[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Афіцыйны сайт (рас.)
- ^ Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю і Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды
- ^ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Зьвесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь
- ^ Мін’юст вынес пісьмовыя папярэджаньні дзьвюм партыям (рас.) // БелаПАН
| Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |