Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды
Лідэр партыі Сяргей Ермак
Дата заснаваньня 1997
Штаб-кватэра 220050, Менск, ул. К. Маркса, 10
Ідэалёгія прапрэзыдэнцкая

Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды, Партыя народнай згоды (СДПНЗ, ПНЗ) — палітычная партыя Беларусі.

Лідэрам партыі зьяўляецца Сяргей Ермак (раней — Леанід Сечка). Кіруючы орган — Савет. Партыя безумоўна падтрымлівае і ўхваляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзеньне дэмакратычных рэформ.[1]

Асноўным мэтадам у дзейнасьці партыі зьяўляецца ўзьдзеяньне дэмакратычнымі спосабамі ў рамках існага заканадаўства на стан грамадзкай думкі.

Партыя выступае супраць нацыяналізму, шавінізму, рэлігійнай і ідэйнай нетрывальнасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаная 15 сакавіка 1997 году. Але СДПНЗ лічыць сябе правапераемніцай Партыі народнай згоды (ПНЗ), заснаванай 11 красавіка 1992 году. Дата рэгістрацыі — 21 траўня 1997. Дата перарэгістрацыі — 30 верасьня 1999.

Пры расследаванні карэспандэнта Тэлеграфа ў 2012 г. высветлілася, што ў Палацы шахмат і шашак па вуліцы Карла Маркса, 10, дзе павінен знаходзіцца офіс СДПНЗ, ніколі пра гэтую партыі не чулі. Па словах вахцёра, у будынку размешчаны толькі офіс газеты «Спартыўная панарама». Характэрна, што сайт Мінюста Рэспублікі Беларусь не падае ніякага тэлефона партыі. Гл.: Куда пропали белорусские партии?//Тelegraf.by</ref>.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]