Перайсьці да зьместу

Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
Абрэвіятура РКРКППГА
Дэвіз За моцную і квітнеючую Беларусь
Дата ўтварэньня 10 студзеня 2001 (25 гадоў таму)
Тып Выбарчая лучнасьць
Мэта Падтрымка Аляксандра Лукашэнкі
Сяброўства 43 зацікаўленыя згуртаваньні (2004)
Кіраўнік сакратарыяту Міхаіл Вобразаў[1]

Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў (РКРКППГА) — выбарчая лучнасьць зацікаўленых згуртаваньняў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, заснаваная 10 студзеня 2001 году. Заснавальнікамі выступілі прадстаўнікі Камуністычнай партыі, Партыі працы і справядлівасьці, Рэспубліканскай партыі ды 17 грамадзкіх аб’яднаньняў[2]. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году ў ёй бралі ўдзел кіраўнікі 36[3] таварыстваў, што разам мелі звыш 4 мільёнаў чальцоў[4]. На тых выбарах РКРКППГА паставіла на кожным выбарчым участку па 3 назіральнікі, каб тыя ў сваіх пратаколах сьведчылі пра адсутнасьць парушэньняў, што выяўлялі апазыцыйныя назіральнікі[5]. Падчас выбарчай кампаніі кіраўнік яе Сакратарыяту Міхаіл Вобразаў заклікаў праваахоўныя органы да сілавых акцыяў[6]. Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 2004 году да яе складу ўваходзілі кіраўнікі 43 таварыстваў, што разам мелі больш за 5 мільёнаў чальцоў[7].

У працы рады бралі ўдзел наступныя партыі:

  1. аграрная — Міхаіл Шыманскі, старшыня;
  2. камуністычная — Георгі Атаманаў ды Ігар Катляроў, сакратары Цэнтральнага камітэту (ЦК), і Сяргей Касьцян, 2-і сакратар;
  3. патрыятычная — Мікалай Улаховіч, старшыня;
  4. працы і справядлівасьці — Віктар Сакалоў, 1-ы намесьнік;
  5. рэспубліканская — Уладзімер Белазор, старшыня, і Віктар Віткоўскі, намесьнік;
  6. сацыяльна-спартыўная — Уладзімер Александровіч, старшыня.

Удзельнікамі зь ліку грамадзкіх аб’яднаньняў былі:

  1. «26 красавіка» — Міхаіл Вобразаў, старшыня;
  2. «Адзінства» — Марыя Худая, старшыня;
  3. «Баявое брацтва без межаў» — Віктар Сівохін, старшыня;
  4. Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў — Анатоль Новікаў, старшыня, і Міхаіл Самонаў, намесьнік;
  5. Беларускае пэдагагічнае таварыства — Леанід Ціханаў, старшыня;
  6. Беларускае рэспубліканскае таварыства ратаваньня на вадзе — Анатоль Голуб, старшыня;
  7. Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі — Ніна Іванова, старшыня;
  8. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа — Людміла Пастаялка, старшыня, і Антон Раманоўскі, генэральны сакратар;
  9. Беларуская асацыяцыя дырэктараў школ — Уладзімер Разумовіч, старшыня;
  10. Беларуская асацыяцыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў — А. В. Валошын, старшыня;
  11. Беларуская асацыяцыя пэдагогаў — Мікалай Фамічоў, старшыня;
  12. Беларуская бібліятэчная асацыяцыя — Пётар Лапо, старшыня;
  13. Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя — Валянцін Радзівонаў, 1-ы намесьнік;
  14. Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя — Аляксандар Бабіцкі, старшыня;
  15. Беларускі аграпрамысловы саюз (да 2004-га «Беларускі савет калгасаў») — Аляксей Скакун, старшыня;
  16. Беларускі камітэт маладзёвых арганізацыяў — Леанід Аверын ды Аляксандар Юшкевіч, старшыні;
  17. Беларускі камітэт міру — Віктар Парфёнаў, старшыня;
  18. Беларускі літаратурны фонд — Мікалай Чаргінец, старшыня;
  19. Беларускі патрыятычны саюз моладзі — В. Л. Кашталян, сакратар ЦК, і Аляксандар Далжэўскі, 2-і сакратар;
  20. «Беларускі прафэсарскі сход» — Валер Чардынцаў, старшыня, і Яўген Таўкачоў, намесьнік[8];
  21. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — Міхаіл Орда, 1-ы сакратар ЦК;
  22. Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў — Натальля Андрэйчык, намесьніца;
  23. Беларускі саюз афіцэраў — Зьміцер Іваноў і Яўген Мікульчык, старшыні;
  24. Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда — Марыя Ягадніцына, старшыня[9];
  25. Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане — Уладзімер Тоесьцеў, старшыня;
  26. Беларускі саюз жанчынаў — Надзея Ермакова, старшыня, і Т. Г. Камароўская ды Галіна Начоўкіна, намесьніцы;
  27. Беларускі саюз журналістаў — Рыгор Сакалоўскі, 1-ы намесьнік;
  28. Беларускі саюз кампазытараў — Ігар Лучанок, старшыня;
  29. Беларускі саюз прадпрымальнікаў — Сяргей Пірожнік, намесьнік[4];
  30. Беларускі фонд міру — Марат Ягораў, старшыня;
  31. «Белая Русь» (Горадня) — Вітольд Песьціс, старшыня;
  32. «Веды» — Васіль Стражаў, старшыня, і Канстанцін Украінец, 1-ы намесьнік;
  33. «Войскі казацкай гвардыі» — Сяргей Новікаў, загаднік;
  34. «Грамадзяне за нацыянальную бясьпеку» — Марыя Восіпава, старшыня;
  35. Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь — Пётар Лебедзеў, намесьнік;
  36. «Дынама» — Юры Бародзіч, старшыня;
  37. «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць» — Віктар Чыкін, старшыня, і Леанід Школьнікаў, намесьнік;
  38. Ліга абароны правоў чалавека — Яўген Новікаў, старшыня;
  39. Менская пісьменьніцкая арганізацыя — Павал Вараб’ёў, старшыня;
  40. «Паслы славянства» — Таіса Бондар, старшыня;
  41. «Русь» — Іван Корда й Генадзь Уласаў, старшыні;
  42. «Саюз» — Геральд Маньшын, старшыня;
  43. «Саюзная грамадзкая палата» — Аляксандар Шычкоў, намесьнік выканаўчага сакратара;
  44. Усебеларускае аб’яднанае казацтва — Мікалай Ярковіч, вярхоўны атаман;
  45. Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі — Леанід Козік, старшыня, і Аляксандар Мікша, намесьнік;
  46. «Чарнобыльскі бусел» — Натальля Парукова, старшыня;
  47. «Экалягічная ініцыятыва» — Юры Салаўёў, старшыня[10];
  48. «Яднаньне» — Вадзім Баравік, старшыня[11].
  1. Зварот членаў ініцыятыўнай групы па стварэньню Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь Даслоўна. Зьвязда, № 122 (25987) (4 ліпеня 2007). Праверана 15 сьнежня 2011 г.
  2. Памагатыя Лукашэнкі імкнуцца падтрымаць лідара, што рухнуў. Хартыя’97 (11 студзеня 2001). Праверана 28 сьнежня 2011 г.
  3. Сяргей Протас (25 жніўня 2001) Праблема «чорнага» PR перад выбарамі прэзыдэнта паўстала асабліва востра Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 173-174. Праверана 19 сьнежня 2011 г.
  4. 1 2 За моцную і квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 182 (24298) (5 верасьня 2001). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
  5. Сяргей Каралевіч (15 жніўня 2001) Кандыдаты зарэгістраваныя Афіцыйна. Зьвязда, № 165 (24281). Праверана 28 сьнежня 2011 г.
  6. Перадвыбарны спэктар меркаваньняў Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 185-186 (8 верасьня 2001). Праверана 28 сьнежня 2011 г.
  7. Віктар Лоўгач (9 верасьня 2004) Толькі беларускі народ у адпаведнасьці з Канстытуцыяй павінен вырашыць: быць або не быць новаму тэрміну прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі БелТА. Зьвязда, № 214 (25227). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
  8. Сяргей Каралевіч (14 чэрвеня 2001) Рэспубліканская каардынацыйная рада стварае рух у падтрымку А. Лукашэнкі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 121 (24237). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
  9. Зварот Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 32 (25621) (11 лютага 2006). Праверана 14 сьнежня 2011 г.
  10. Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў да грамадзянаў Беларусі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 215-216 (10 верасьня 2004). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
  11. За моцную і квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 242 (24282) (16 жніўня 2001). Праверана 13 сьнежня 2011 г.