Васіль Рагуля
Васіль Рагуля лац. Vasil Rahula | |
Бурмістар Зьдзецелу | |
---|---|
? — 1944 | |
Прэзыдэнт: | Радаслаў Астроўскі |
Сэнатар Польшчы | |
1928 — ? | |
Пасол Польшчы | |
1922 — 1927 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 (28) ліпеня 1879 |
Памёр: |
16 чэрвеня 1955 (75 гадоў) або 1955 |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рагуля.
Васіль Цімафеевіч Рагуля (16 ліпеня 1879, в. Ачукевічы, Наваградзкі павет — 16 чэрвеня 1955, Нью-Ёрк), беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Пасол польскага сойму ў 1922 годзе і сэнатар польскага сойму 1928 году. Калябарант.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1898 годзе скончыў школу ў Маладэчне. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут у 1900 годе, працаваў настаўнікам. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. Удзельнік 1-га Усебеларускага кангрэсу. У 1922 годзе абраны дэпутатам у польскі сойм ад Блёку нацыянальных меншасьцяў, у 1928 годзе ад таго ж блёку — у сэнат. Уваходзіў у Беларускі пасольскі клюб. Арыштоўваўся польскімі ўладамі.
У 1930-х працаваў на сялянскай гаспадарцы. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР — 20 чэрвеня 1941 году арыштаваны савецкімі органамі дзяржбясьпекі, з пачаткам ВАВ уцёк з турмы.
Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Зьдзецелу. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэсу.
Зь лета 1944 году — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Бэльгіі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Успаміны (1957, Нью-Ёрк)
- Лісты В. Рагулі да Юркі Віцьбіча // Архэ 2-2002
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагуля Васіль // Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.
- РАГУЛЯ Васіль Цімафеевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Аляксандр Адзінец. Выкладчык маіх універсітэтаў // Салідарнасьць № 42 (533), 28 кастрычніка 2005
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- РАГУЛЯ Васіль Цімафеевіч // «Адраджэнцы Беларусі», выданьне культурна-асьветнага клюбу «Спадчына», прысьвечанае 90-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Наваградзкім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Сябры Беларускага сялянскага саюзу
- Удзельнікі Першага ўсебеларускага кангрэсу
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Сэнатары Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсу
- Беларускія бурмістры (1941—1944)
- Беларускія калябаранты з нацысцкай Нямеччынай
- Беларусы ў ЗША