Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»
Лідэр партыі Станіслаў Шушкевіч
Дата заснаваньня 1991-1996, узноўленая ў 1998
Штаб-кватэра 220013, Менск, вул. Кульман, 4; тэл. 226-74-37
Саюзьнікі і блёкі «Народная кааліцыя 5+», БНФ, АГП, ПКБ
Ідэалёгія нацыянал-дэмакратыя, сацыял-дэмакратыя
Колькасьць 1271 (2002)[1]
Афіцыйны сайт http://hramada.by

Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» — палітычная партыя Беларусі.

Лідэрам партыі зьяўляецца Станіслаў Шушкевіч. Першы намесьнік старшыні БСДГ Віктар Сазонаў, старшыня Гарадзенскай філіі БСДГ. Кіруючы орган — Цэнтральная рада. З 1998 г. Анатоль Астапенка - намесьнік старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ). БСДГ знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварэньне гуманнага, дэмакратычнага грамадзтва на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасьці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сьцьвярджэньне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасьці і салідарнасьці[2].

У праграме БСДГ, прынятай на 2-м зьезьдзе ў 1999 годзе, адзначана, што БСДГ — партыя правацэнтрысцкага тыпу. Яна не прытрымліваецца ўсталяванага сярод сацыял-дэмакратычных партый прынцыпу дзяржаўнага рэгуляваньня эканомікай, выступае за шматукладную эканоміку і ў першую чаргу — рынкавую. Другой рысай БСДГ — таксама традыцыйная прыкмета «правага» ўхілу — зьяўляецца тое, што вялікая роля ў праграме адводзіцца нацыянальнаму адраджэньню і ўмацаваньню дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

Байкот парлямэнцкіх выбараў 2016.

Станіслаў Шушкевіч, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Адмаўляючыся ад удзелу ў чарговым палітычным спэктаклі (парлямэнцкія выбары-2016), партыя БСДГ заяўляе аб сваёй рашучасьці дамагацца сапраўдных выбараў у парлямэнт і аб’яўляе аб рашэньні правесьці 12 верасьня 2016 году ў Менску масавую пратэстную акцыю зь іх патрабаваньнем.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1991 — Стварэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнага Грамады, старшынёй абраны Міхась Ткачоў.
  • У 19921995 гг. лідэрам партыі быў Алег Трусаў.
  • 1996 — Аб’яднаньне з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Народнай згоды, стварэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), на чале з Мікалаем Статкевічам.
  • 1998 — Узнаўленьне Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады на чале з Станіславам Шушкевічам.
  • 15 лютага 1998 — Устаноўчым зьездам прыняты Статут БСДГ.
  • 27 траўня 1998 — Партыя зарэгістравана.
  • 18 красавіка 1999 — Другім зьездам прынятая новая рэдакцыя статуту.
  • 30 жніўня 1999 — Партыя прайшла перарэгістрацыю
  • 2018 — Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ зьмяніў бізнэсмэн Сяргей Чарачэнь, былы сябра Камуністычнай партыі Беларусі[3].

Сябры ЦР БСДГ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 Галіна Аксючыц

2 Марыя Апейка

3 Валерый Арцішэўскі

4 Анатоль Астапенка

5 Міхась Булавацкі

6 Сяргей Бураў

7 Мікалай Вырвіч

8 Анатоль Вярцінскі

9 Георгій Гацкевіч

10 Сьвятлана Губейка

11 Сяргей Законьнікаў

12 Ганна Зелянкевіч

13 Уладзімер Іскрык

14 Зьміцер Кішкуноў

15 Андрэй Коця

16 Мікіта Краснакуцкі

17 Тамара Маісеенка

18 Анастасія Мароз

19 Вікторыя Марозава

20 Міхась Мінчык

21 Ірына Палядава

22 Валерый Петрыкевіч

23 Сяргей Садоўскі

24 Віктар Сазонаў

25 Валерый Сарока

26 Арцём Старыкаў

27 Уладзімер Хільмановіч

28 Паліна Цімафеева

29 Сяргей Чэрачэнь

30 Ірына Шушкевіч

31 Станіслаў Шушкевіч

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]