Рэвалюцыйнае дзеяньне
Рэвалюцыйнае Дзеяньне | |
![]() | |
Лідэр арганізацыі | адсутнічае |
---|---|
Дата заснаваньня | 11 красавіка 2010 (10 гадоў таму) |
Ідэалёгія |
анарха-камунізм сацыяльны анархізм ілегалізм |
Дэвіз | Свабода! Самакіраваньне! Анархізм! |
Афіцыйны сайт | revbel.org |
«Рэвалюцы́йнае Дзе́яньне» ( РД, па-расейску: Революционное действие, РД) — арганізацыя анархістаў у Беларусі.
Утварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вытокам Рэвалюцыйнага Дзеяньня была арганізацыя «Аўтаномнае Дзеяньне – Беларусь»[1], якая была ўтвораная ў Менску 13 лютага 2005 году ўдзельнікамі Беларускага анархічнага фронту (БАФ) і суполкай самастойных анарха-актывістаў як аддзяленьне расейскай арганізацыі «Аўтаномнае Дзеяньне». У 2010 годзе абсалютнай большасьцю галасоў была прынятая пастанова пакінуць Аўтаномнае Дзеяньне і сфармаваць самастойную арганізацыю. Прычынамі аддзяленьня сталі:
- рух Аўтаномнага Дзеяньня ў бок левага лібэралізму;
- нязручнасьць арганізацыйных прынцыпаў Аўтаномнага Дзеяньня для беларускай арганізацыі і мясцовых рэаліяў;
- высокія чалецкія ўнёскі ў Аўтаномнага Дзеяньня і непразрыстасьць іх выкарыстаньня.
Ідэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ідэалёгія РД грунтуецца на «сацыяльным анархізьме, анарха-камунізьме і ілегалізьме». Апошні ў інтэрпрэтацыі арганізацыі мае на ўвазе, што актывісты скарыстаюць тыя мэтады ў сваёй чыннасьці, якія зьяўляюцца эфэктыўнымі ў дадзенай сытуацыі, без аглядкі на іх законнасьць. Сярод сваіх мэтаў арганізацыя бачыць: пашыраньне ідэяў анархізму, стварэньне арганізаванага руху, сумяшчэньне агітацыі і прамога дзеяньня, падрыхтоўка да сацыяльнай рэвалюцыі і пашырэньне як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі, гэтак і за мяжой. Для распаўсюду сваіх ідэй РД скарыстоўвае сайт і сацыяльныя сеткі. Удзельнікі Рэвалюцыйнага Дзеяньня не афішуюць сваю арганізацыйную прыналежнасьць і свой удзел у якіх-небудзь акцыях як арганізацыя, у зьвязку з існаваньнем у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь артыкула 191 (Дзеяньне ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і ўвагай спэцслужбаў да чыннасьці арганізацыі.
Прынцыпы арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Закрыты сяброўскі склад;
- Разьмеркаваньне абавязкаў;
- Роўнасьць у галасаваньні (адзін чалавек — адзін голас);
- Плянаваньне;
- Кансьпірацыя;
- Ілегалізм.
Забароны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- У 2016 годзе анархісцкая суполка «Рэвалюцыйнае дзеяньне», а таксама апублікаваныя ў аднайменнай суполцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» матэрыялы былі ўключаныя ў Рэспубліцы Беларусі ў сьпіс экстрэмісцкіх, а доступ да іх заблякаваны[2].