Асьміна (імя)
Асьміна лац. Aśmina | |
Osminna | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Osi + Minno |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ашміна, Ашмена, Ясьмін, Яшмін, Эсьмін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Асьміна» |
Асьміна (Ашміна, Ашмена, Эсьмін), Ясьмін (Яшмін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асьміна (Osminna) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Ашнар; германскія імёны Osman, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[2][3], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Almin, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5].
Адпаведнасьць імя Яшмена (Ашмена) германскаму імю Osminna сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6]. Паводле Раймонда Шмітляйна, ад гэтага імя ўтварылася назва Ашмена[7].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Асьміновіч (Asminowicz)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ясминъ Будревичъ (1523[9] і 1528 гады)[10]; Иванъ Осмино (1566 год)[11]; Нестер Ошменечъ (26 кастрычніка 1609 году)[12]; Stanisław Osmianowicz (1688 год)[13]; krawiec Mikolay Oszmina (5 чэрвеня 1795 году)[14]; Agata Asminowicz (1807 год)[15]; Wiktoria Esminowicz (1818 год)[16]; Wiktoria Jasmin (1822 год)[17]; Ewa Jaśmin (1832 год)[18].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ясьмін Будрэвіч — курклянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Іван Асьміна — берасьцейскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1566 годзе
- Ян Асьмяновіч — вікары касьцёла ў Рэтаве на 1914 год[19]
- Пётар Хрыстафоравіч Эсьміновіч (1901—1938) — ураджэнец вёскі Чапялінкі Гарадзенскай губэрні, забіты ўладамі СССР[20]
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Асьміновіч у летувізаванай форме[21].
У 1592 годзе ўпаміналася пустаўшчына Яшмінішка ў Жамойцкім старостве[22].
На 1904 год існавала сяльцо Ашмянцы ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[23].
На 1910 год існаваў фальварак Ашмянцы ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[24].
На гістарычнай Віленшчыне існуе места Ашмяны, цэнтар гістарычнай Ашмяншчыны. Назву Ашмянцы маюць вёскі на гістарычных Ваўкавышчыне, Лідчыне і Меншчыне.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 130, 1125.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 83.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 17.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 37.
- ^ Sinkevičiūtė D. Nežinomi Lietuvos Metrikos senieji lietuvių dvikamieniai asmenvardžiai // Baltistica. T. 53, Nr. 1 (2018). P. 123.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 219.
- ^ Археографический сборник документов, относящийся к истории Северо-Западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 239.
- ^ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 112.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 38. — Вильна, 1914. С. 251.
- ^ Helianów (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Helianów (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Helianów (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Hanuszyszki k. Trok, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1914 год. — Ковна, 1914. С. 132.
- ^ Эсьміновіч Пётр Хрыстафоравіч (1901), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 353.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 233.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 275.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 86.