Перайсьці да зьместу

Біяпаліва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўтобус на соевым дызэльным паліве

Біяпаліва — розныя віды паліва, якія атрымоўваюць з біямасы. Уключаюць цьвёрдыя, вадкія віды і біягазы.

Цьвёрдае біяпаліва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паліўныя пялеты — цьвёрдае паліва зь біямасы (адкідаў дрэваапрацоўчых і сельскагаспадарчых вытворчасьцяў).

Біяэтанолсьпірт, які атрымоўваецца мэтадам браджэньня цукровых складнікаў расьлінавых матэрыялаў і вырабляецца збольшага з цукру і крухмалу. З разьвіцьцём тэхналёгіі ў якасьці сыравіны для вытворчасьці біяэтанолу стала магчымым выкарыстоўваць таксама цэлюлозную біямасу — дрэвы і травы. Этанол можа служыць палівам для рухавікоў у чыстай форме, але звычайна ўжываецца як прысадка для павелічэньня актанавага ліку і павышэньня КПД. Біяэтанол шырока выкарыстоўваецца ў ЗША і Бразыліі.

Біядызэль атрымоўваюць пераэстэрыфікацыяй з алеяў, жывёльных тлушчоў або выкарыстаных маслаў. Таксама можа выкарыстоўвацца ў чыстай форме, але звычайна выкарыстоўваецца як прысадка да дызэльнага паліва для зьмяншэньня ўзроўню часьцінак, вокісу вугляроду і вуглевадародаў. Найболей распаўсюджаны ў Эўропе.

Газавае біяпаліва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біягаз на 55–75% складаецца з мэтану і на 25–45% з CO2.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]