Перайсьці да зьместу

Гарызонт (прадпрыемства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′50″ пн. ш. 27°34′5″ у. д. / 53.91389° пн. ш. 27.56806° у. д. / 53.91389; 27.56806

«Гарызонт»
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Заснаваная 17 лістапада 1950 (74 гады таму)
Заснавальнікі Міністэрства мясцовай прамысловасьці БССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Цэнтральны раён, вул. Куйбышава, д. 35
Ключавыя фігуры Юры Прадко (генэральны дырэктар)
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя воданагравальнік, мікрахвалёвая печ, ноўтбук, стэрылізатар, тэлевізар
Паслугі забудова, аналіз крыві, прышчэпка
Лік супрацоўнікаў 5000 (2022 год)
Даччыныя кампаніі «Берасьцейскі электралямпавы завод», «Мідэа-Гарызонт»

«Гарызонт» — дзяржаўны прыборабудаўнічы холдынг Беларусі, заснаваны ў лістападзе 1950 году ў якасьці «Менскага радыёзаводу».

На 2022 год налічваў 17 прадпрыемстваў, якія выраблялі побытавую і прамысловую электроніку, плястык і аўтамабільныя вузлы, а таксама сьвяцільнікі. Шэраг прадпрыемстваў аказваў паслугі лекаваньня і адпачынку, перавозак і найму нерухомасьці. Налічваў звыш 5000 супрацоўнікаў, зь іх звыш 500 інжынэраў[1]. Асноўнымі вырабамі былі воданагравальнікі і мікрахвалёвыя печы, ноўтбукі і стэрылізатары, а таксама тэлевізары[2]. Раздробная сетка ў Беларусі ўлучала сеткі крамаў «Тэхна» і «Электрасіла», сталічныя ўнівэрмагі «Беларусь» і «На Нямізе», а таксама інтэрнэт-краму «21 век»[3]. Рамонтныя майстэрні дзейнічалі ў 9 гарадах краіны: у Менску і па 4 у Гарадзенскай і Менскай абласьцях — у Зьдзецелі і Лідзе, Наваградку і Смаргоні, а таксама ў Барысаве і Маладэчне, Нясьвіжы і Стоўпцах[4].

На 2022 год холдынг «Гарызонт» улучаў:

17 лістапада 1950 году Міністэрства мясцовай прамысловасьці Беларускай ССР заснавала «Менскі радыёзавод». 3 чэрвеня 1957 году прадпрыемства перадалі Ўправе прыборабудаваньня і мэталавырабаў Рады народнай гаспадаркі БССР. У 1963 годзе «Менскі радыёзавод» падпарадкавалі Міністэрству радыёпрамысловасьці СССР[30].

Радыёпрымач «Верас» 1990 году

10 жніўня 1972 году ўтварылі Вытворча-тэхнічнае аб'яднаньне «Гарызонт», у склад якога ўвайшлі «Завод радыё- і тэлевізійных футаралаў» («ЗРТФ»), заснаваны ў 1969 годзе, і спэцыяльнае канструктарскае бюро. На 1997 год вытворчае аб'яднаньне «Гарызонт» улучала аднайменны завод, завод «Альмагор», створаны ў 1992 годзе на аснове «ЗРТФ», навукова-вытворчы комплекс «Сыгнал», заснаваны ў 1989 годзе на аснове завода «Сэнсар», Навукова-дасьледчы інстытут лічбавага тэлебачаньня і «Прадпрыемства кабэльнага і спадарожнікавага тэлебачаньня», далучаныя ў 1991 годзе, Гандлёвы дом «Гарызонт», заснаваны ў 1996 годзе, і завод «Беліт» у Паставах, далучаны ў 1992 годзе. На прадпрыемстве выраблялі тэлевізары і радыёпрымачы, а таксама кабэльныя і спадарожнікавыя тэлеантэны[31].

22 сьнежня 2022 году «Гарызонт» распачаў продаж ноўтбукаў «Мак4» на 2-і дзень пасьля пачатку іх масавай вытворчасьці. Кіраўнік холдынга «Гарызонт» Юры Прадко адзначыў, што ноўтбук распрацавалі на працэсары «Інтэл Кор» 11-га пакаленьня[32]. Узровень лякалізаваньня выпусканых ноўтбукаў склаў каля 30 %[33].

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 траўня 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства[34], у сьнежні 2023 году яно трапіла ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[35]. 24 лютага 2024 года да санкцый супраць прадпрыемства далучылася Аўстралія[36].

  1. ^ Холдынг // ААТ «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  2. ^ Прадукты // ААТ «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  3. ^ Дзе купіць // ААТ «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  4. ^ Падтрымка // ААТ «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  5. ^ Кантакты // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  6. ^ Аб кампаніі // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  7. ^ Авіёніка // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  8. ^ Бартавая электроніка // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  9. ^ Мультумэдыя // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  10. ^ Прамысловая электроніка // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  11. ^ Кантакты // ААТ «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  12. ^ Спажывецкая электроніка (рас.) // Холдынг «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  13. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Менскае вытворчае аб'яднаньне вылічальнай тэхнікі», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  14. ^ Вырабы (рас.) // ААТ «Менскае вытворчае аб'яднаньне вылічальнай тэхнікі», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  15. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Вымяральнік», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  16. ^ Аўтатрактарная электроніка (рас.) // ААТ «Вымяральнік», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  17. ^ Вырабы аўтаматыкі і тэлемэханікі (рас.) // ААТ «Вымяральнік», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  18. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Менскі завод «Тэрмапляст», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  19. ^ Вырабы (рас.) // ААТ «Менскі завод «Тэрмапляст», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  20. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // УП «Завод «Беліт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  21. ^ Вырабы (рас.) // УП «Завод «Беліт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  22. ^ Сувязь з намі (рас.) // ААТ «Берасьцейскі электралямпавы завод», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  23. ^ Вырабы (рас.) // ААТ «Берасьцейскі электралямпавы завод», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  24. ^ Забудова (рас.) // Холдынг «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  25. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // АТ «Гарызонт Рус», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  26. ^ Паслугі (рас.) // Холдынг «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  27. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // Мэдычны цэнтар «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  28. ^ Мэдычныя паслугі (рас.) // Мэдычны цэнтар «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  29. ^ Грамадзкая галіна (рас.) // Холдынг «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  30. ^ «Менскі радыёзавод» (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Беларусі, 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
  31. ^ Уладзімер Сямашка. «Гарызонт», вытворчае аб'яднаньне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 76. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  32. ^ «Гарызонт» пачаў масавы выпуск і продаж ноўтбукаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 сьнежня 2022 г. Архіўная копія ад 22 сьнежня 2022 г. Праверана 24 сьнежня 2022 г.
  33. ^ Лукашэнка аб навуковых дасягненьнях у Беларусі: ня толькі для абароны, але і для мірнага жыцьця дастаткова ўсяго // БелТА, 20 студзеня 2023 г. Праверана 21 студзеня 2023 г.
  34. ^ Украина ввела санкции против 51 человека и 220 юридических лиц. В списке структуры РЖД и 19 белорусских предприятий (рас.) Настоящее время
  35. ^ Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2023-12-05). Праверана 2023-12-06 г.
  36. ^ Відкрите акціонерне товариство "Керуюча компанія холдингу «ГОРИЗОНТ» (укр.) НАЗК

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Прэс-цэнтар // ААТ «Гарызонт», 17 чэрвеня 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.