Унітарнае прадпрыемства
Унітарнае прадпрыемства — асаблівая арганізацыйна-прававая форма юрыдычнай асобы.
Камэрцыйная арганізацыя, не надзеленая правам уласнасьці на замацаваную за ёй уласьнікам маёмасьць. Маёмасьць зьяўляецца непадзельнай і не разьмяркоўваецца па ўкладах (долях, паях), у тым ліку між працаўнікамі прадпрыемства.
Заснавальнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заснавальнікамі могуць быць:
- Чалавек (фізычная асоба), індывідуальны прадпрымальнік;
- юрыдычная асоба;
- урад дзяржавы.
Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле заснавальнікаў:
- прыватнае — заснавальнікам можа быць чалавек або прыватная юрыдычная асоба;
- дзяржаўнае — заснавальнікам можа быць дзяржаўны орган або дзяржаўнае прадпрыемства;
- замежнае — заснавальнікам можа быць замежны грамадзянін або замежная юрыдычная асоба.
У Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рада міністраў Беларусі мае права заснаваць унітарнае прадпрыемства. Тады яно будзе назвацца скарбовым. Яно ня мае права ўласнасьці на замацаваную за гэтым прадпрыемствам маёмасьць. Аднымі з найбольшых такіх прадпрыемстваў былі: «Белтэлекам», «Белэнэрга» і «БелДІЭ».
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |