Лічбавае праграмнае кіраваньне
Выгляд
Лічбавае праграмнае кіраваньне (ЛПК) — кампутарызаваная сыстэма кіраваньня рухавікамі тэхналягічнага абсталяваньня, уключаючы станочную аснастку. Абсталяваньне з ЛПК можа быць прадстаўлена:
- станочным паркам, напрыклад станкамі (станкі абсталяваныя лічбавым праграмным кіраваньнем, завуцца станкамі з ЛПК):
- для апрацоўкі мэталаў (напрыклад, фрэзэрныя ці такарныя), дрэва, пласмас, і г. д.;
- для рэзкі ліставых загатовак;
- для апрацоўкі ціскам і г. д.;
- прывадамі асынхронных электрарухавікоў, якія выкарыстоўваюць вэктарнае кіраваньне;
- характэрнай сыстэмай кіраваньня сучаснымі прамысловымі робатамі.
Некалькі станкоў з ЛПК могуць аб’яднацца ў гнуткую аўтаматызаваную вытворчую сыстэму (ГВС), якая ў сваю чаргу можа быць дапоўнена гнуткімі аўтаматызаванымі ўчасткам і ўвайсьці ў склад аўтаматычнай лініі (вытворчасьць маштабу ўчастка альбо цэха).