Малінаўка (мікрараён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Краявід Малінаўкі

Малінаўка — адзін зь мікрараёнаў Менску, адміністрацыйна належыць да Маскоўскага раёну.

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Менску. З поўдня ён абмежаваны МКАД, з усходу — праспэктам Дзяржынскага, з поўначы мяжуе зь мікрараёнам Паўднёвы Захад.

Асноўныя вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ясеніна, Слабадзкая, Касманаўтаў, Громава, Рафіева, Любімава.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складае каля 105 тыс. чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў забудоўвацца напачатку 1980-х гадоў (Малінаўка-1). У канцы 1980-х пабудавана Малінаўка-2, 3. Крыху пазьней пачалося будаўніцтва Малінаўкі-4 і 5. Напачатку 1990-х пабудавана Малінаўка-8 , а ў сярэдзіне 90-х Малінаўка-6, 7. У канцы 1990-х пабудавана вялікая частка Малінаўкі-9. Будаўніцтва ў гэтым раёне працягваецца. У наш час будаўніцтва вядзецца па цотным боку вуліцы Ясеніна ад вуліцы Касманаўтаў да вуліцы Громава.

Забудова прадстаўлена галоўным чынам 9- і 12-ці павярховымі дамамі. Прысутнічаюць будынкі па 14, 16 і 19 паверхаў.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамадзкі транспарт прадстаўлены аўтобуснымі й тралейбуснымі маршрутамі. Аўтобусныя маршруты злучаюць мікрараён з д/с «Дружная», а таксама зь мікрараёнамі Брылевічы, Паўднёвы Захад і Сухарава. Кантактная сетка тралейбусаў пракладзена ўздоўж вуліцы Ясеніна. На тэрыторыі мікрараёна разьмешчаны канцавая станцыя аўтобусаў Малінаўка-8 і дыспэтчарская станцыя Малінаўка-4.

У рамках работ па будаўніцтву пятай чаргі Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну ў другой палове 2010 году пачалося будаўніцтва станцыі мэтро «Малінаўка»[1].

Станцыя мэтро «Малінаўка» будзе разьмешчана на скрыжаваньні праспэкту Дзяржынскага й вуліцы Ясеніна, побач зь мікрараёнамі Малінаўка й Брылевічы ў Маскоўскім раёне.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мікрараёне працуе 10 школ, 4 гімназіі , 26 дзіцячых дашкольных устаноў. У сфэры аховы здароўя дзейнічае 25-я цэнтральная раённая паліклініка й 8-я дзіцячая паліклініка. 5-я шматпрофільная паліклініка ў мікрараёне Малінаўка-8 была адкрыта 14 студзеня 2010 году[2].

Мікрараён добра забясьпечаны аб’ектамі гандлю: працуюць гіпэрмаркет «ProStore», рэчавы рынак «MAXIMUS», рынак будаўнічых матэрыялаў, аўтамабільны рынак «Малінаўка», а таксама шэраг унівэрмагаў і крам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]