Паўкалёна
Выгляд
Паўкалёна — калёна, звычайна паўкруглая ў пляне, якая выступае з плоскасьці сьцяны на палову або ¾ свайго дыямэтру. Паўкалёны з выступамі на ¾ дыямэтру й больш часьцяком сустракаюцца ў мэблі. Канструктыўна паўкалёна ёсьць кантрафорсам, які павялічвае ўстойлівасьць збудаваньня. Дэкаратыўна паўкалёна зьяўляецца элемэнтам, які ўжываецца для дасягненьня лепшага аптычнага эфэкту[1].
У гісторыі архітэктуры Сярэднявечча й Новага часу паўкалёны часта завуць пілястрамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Інфармацыя з энцыкляпэдыі інтэр’ерных ідэяў 4living.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўкалёна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў