Перайсьці да зьместу

Марыё Гёцэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыё Гёцэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1992(1992-06-03)[1][2][3][…] (32 гады)
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Айнтрахт Франкфурт
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013
2013—2016
2016—2020
2020—2022
2022—
Барусія Дортмунд
Баварыя
Барусія Дортмунд
ПСВ Эйндговэн
Айнтрахт Франкфурт
83 (22)
73 (22)
75 (13)
47 (9)
65 (6)
Зборныя
2010— Нямеччына 66 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
25 сакавіка 2023.

Ма́рыё Гёцэ (па-нямецку: Mario Götze; нарадзіўся 3 чэрвеня 1992 году, Мэмінген, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за нідэрляндзкі клюб «Айнтрахт» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году. У красавіку 2013 году «Баварыя» выклала за 37 млн эўра, дзякуючы чаму, Марыё стаў другім самым каштоўным нямецкім футбалістам пасьля Мэсута Эзіля[5].

Марыё зьяўляецца выпускніком моладзевай акадэміі «Барусіі», у якую ён прыйшоў у васьмігадовым узросьце. Гёцэ дэбютаваў у Бундэсьлізе 21 лістапада 2009 году ў гульні супраць «Майнцу», выйшаўшы на замену Якубу Блашчыкоўскаму на 88-й хвіліне матчу. Падчас зімовага перапынку ў сэзоне 2009—2010 гадоў мэнэджар клюбу Юрген Клёп стаў больш давяраць Марыё. На наступны сэзон Марыё быў важным гульцом клюбу, які перамог тады ў чэмпіянаце Нямеччыны.

Марыё ў кашулі «Баварыі»

23 красавіка 2013 году было абвешчана, што Гёцэ з 1 ліпеня 2013 году стане гульцом «Баварыі», пасьля таго як яны пацьвердзілі гатовасьць да выплочваньня сумы ў памеры 37 млн эўра[6][7]. Трансфэр зрабіў Марыё самым кашштоўным нямецкім гульцом усіх часоў[8][9]. Галоўны трэнэр «Барусіі» Юрген Клёп сьцьвярджаў, што чыньнікам пераходу Гёцэ было жаданьне плэймэйкера гуляць пад кіраўніцтвам мэнэджара Пэпа Гвардыёлі, які раней працаваў у «Барсэлёне»[10].

11 жніўня 2013 году Гёцэ дэбютаваў за «Баварыю», выйшаўшы на замену Мітчэлу Візэру на 60-й хвіліне матчу. Марыё забіў два галы і дапамог клюбу атрымаць перамогу зь лікам 1:4 над вугорскім чэмпіёнам «Д’ёрам» у таварыскім матчы. У Бундэсьлізе гулец ​​дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Нюрнбэргу» 24 жніўня 2013 году. «Баварыя» атрымала перамогу ў той сустрэчы зь лікам 2:0. 19 кастрычніка 2013 году Гёцэ выйшаў на замену і зрабіў дзьве галявыя перадачы ў пераможным матчы супраць «Майнцу» (4:1)[11].

23 кастрычніка 2013 году Гёцэ забіў свой першы гол за мюнхэнскі клюб у Лізе чэмпіёнаў, у хатнім параможным матчы зь лікам 5:0 перавд чэскай «Вікторыяй». 26 кастрычніка 2013 году Марыё выйшаў на замену Тоні Кроосу на 25-й хвіліне і забіў свой першы гол у Бундэсьлізе за «Баварыю», а клюб трываў перамогу зь лікам 3:2[12]. Толькі 2 лістапада 2013 году гулец ўпершыню выйшаў у стартавым складзе клюбу ў матчы супраць «Гофэнгайму». 24 студзеня 2014 году Гёцэ пачаў матч як «аблудная 9» і забіў гол у браму мёнхэнглядбаскай «Барусіі», «Баварыя» выйграла матч зь лікам 0:2[13]. Сэзон для маладога гульца аказаўся адносна пасьпяховым, бо не зважаючы на тое, што за сэзон ва ўсіх клюбных спаборніцтвах ён забіў 15 галоў, большую частку матчаў ён выходзіў на замены ці быў заменены, з-за высокай канкурэнцыі ў баварскім клюбе.

Марыё распачаў сэзон 2014—2015 гадоў ужо ў якасьці чэмпіёну сьвету. Аднак, выйшаўшы на замену ў матчы Супэркубка Нямеччыны супраць дортмундзкай «Барусіі» (0:2), гулец ня здолеў дапамагчы клюбу. 22 жніўня 2014 году Марыё адгуляў 62 хвіліны пераможнага матчу супраць «Вольфсбургу» ў першым тур чэмпіянату (2:1). 23 верасьня 2014 году Гёцэ адзначыўся дублем ў браму «Падэрборну-07», дзякуючы чаму «Баварыя» сьвяткавала буйную перамогу зь лікам 4:0. 28 кастрычніка стала вядома, што Гёцэ ўвайшоў у лік 23 кандыдатаў на атрыманьне Залатога мяча, аднак трафэй паўабаронца не атрымаў.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пераможны гол Гёцэ ў фінале чэмпіянату сьвету

За галоўную зборную Нямеччыны Гёцэ дэбютаваў 17 лістапада 2010 году, у таварыскім матчы супраць Швэцыі, замяніўшы на 78-й хвіліне свайго партнэра па клюбу Кевіна Гроскройца. Першы гол за сваю зборную немец забіў 10 жніўня 2011 году ў таварыскім матчы са зборнай Бразыліі, у якой Нямеччына зь лікам 3:2 атрымала перамогу, тым самым, Марыё перапісаў гісторыю, стаўшы самым маладым гульцом, які забіваў за «бундэстым»[14]. На той дзень яму было 19 гадоў і 68 дзён. 13 ліпеня 2014 году ў фінальным матчы чэмпіянату сьвету з Аргентынай забіў адзіны гол матчу (113-я хвіліна) і, такім чынам, прынёс перамогу і чэмпіёнскі тытул сваёй зборнай. Дзякуючы гэтаму голу Марыё стаў першым гульцом, хто забіў пераможны гол у фінале чэмпіянату сьвету[15].

«Барусія» Дортмунд:

«Баварыя»:

ПСВ:

Нямеччына:

У Марыё ёсьць два браты: старэйшы Фабіян і малодшы Фэлікс. З Фэліксам, дарэчы, ён пражывае пад адным дахам. А старэйшы брат, таксама футбаліст — улетку 2010 году ён пакінуў другую каманду «Барусіі» і стаў гульцом другой каманды «Майнц». На сёньня Фабіян выступае за клюб «Унтэргахінг».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]