Якуб Блашчыкоўскі
| Якуб Блашчыкоўскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 сьнежня 1985[1][2][3][…] (40 гадоў) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2004 | Чанстахова[d] | 24 (11) |
| 2004—2007 | Вісла Кракаў | 51 (3) |
| 2007—2016 | Барусія Дортмунд | 197 (27) |
| 2015—2016 | → Фіярэнтына | 15 (2) |
| 2016—2019 | Вольфсбург | 38 (1) |
| 2019—2023 | Вісла Кракаў | 50 (16) |
| Зборныя | ||
| 2004—2005 | Польшча (да 19)[d] | 8 (0) |
| 2005—2006 | Польшча (да 21)[d] | 3 (1) |
| 2006—2023 | Польшча | 109 (21) |
Якуб Блашчыкоўскі (па-польску: Jakub Błaszczykowski; нар. 14 сьнежня 1985 году, Трускалясы, Польшча) — колішні польскі футбаліст. Бараніў колеры нацыянальнай зборнай Польшчы, гуляючы на пазыцыі паўабаронцы. Акрамя таго, Блашчыкоўскі часткова валодае «Віслай», якую сваімі намаганьнямі здолеў выцягнуць з банкруцтва.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Якуб нарадзіўся 14 сьнежня 1985 году ў вёскі Трускалясы паблізу гораду Чанстахова. Калі Якубу было 8 гадоў, ён і ягоны старэйшы брат Давыд пачалі займацца футболам у мясцовай камандзе гораду Чанстахова, у клюбе «Ракаў». Братам штодня даводзілася пераадольваць на цягніку 35 кілямэтраў у адзін бок, каб дабрацца да гораду Чанстахова, але й у роднай вёсцы братам атрымоўвалася пагуляць у футбол на газоне каля дома, але нават на пярэдадні калядаў юныя футбалісты «ганялі мяч» у бабулінай цяпліцы. Калі Якубу было 11 гадоў, у яго трагічна памерла маці, для Якуба гэта стала такім шокам, што ён перастаў наведваць футбольныя трэніроўкі й нават школу. Пасьля сьмерці маці, выхаваньнем Якуба занялася ягоная бабуля, Фэліцыя Бжэнчкова, якая стала для яго другой маці[5].
Нацыянальная зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Блашчыкоўскі дэбютаваў за зборную Польшчы 28 сакавіка 2006 году ў таварыскім матчы супраць Саудаўскай Арабіі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Вісла»:
- Чэмпіён Польшчы: 2005
«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jakub Blaszczykowski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ JAKUB BLASZCZYKOWSKI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Jakub Blaszczykowski // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ↑ Narodziny gwiazdy «Białej Gwiazdy». krakow.gazeta.pl
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на сайце нацыянальнай каманды Польшчы(недаступная спасылка)
- Якуб Блашчыкоўскі на transfermarkt.de