Перайсьці да зьместу

Падэрборн-07 (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падэрборн-07
Поўная назва Sport-Club Paderborn 07 e.V.
Заснаваны 1907
Горад Падэрборн, Нямеччына
Стадыён Бэнтэлер Арэна
Умяшчальнасьць: 15 000[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2025—2026 Бундэсьліга 2, 3 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
scp07.de (ням.)

«Падэрборн-07» (па-нямецку: Paderborn 07) — нямецкі футбольны клюб з гораду Падэрборну. Заснаваны ў 1907 годзе. Не зважаючы на тое, што клюбу ўжо больш за 100 гадоў сэзон 2014—2015 гадоў стаў першым для клюбу ў Бундэсьлізе.

Цягам большай часткі XX стагодзьдзя ў Падэрборне існавалі два футбольныя клюбы, як то «Шлёс-Нойгаўс» і «Падэрборн», якія заставаліся супернікамі адзін аднаму да 1980-х гадоў. Пасьля таго як «Нойгаўс» атрымаў павышэньне ў Бундэсьлігу 2 і фінішаваў апошнім у 1983 годзе, ягоны фінансавы стан быў вельмі кепскі. Таму ў 1985 годзе два клюбы аб’ядналіся ў адзін клюб. У 1997 годзе ён набыў сваю сучасную ідэнтычнасьць, узяўшы назву «Падэрборн-07», якая адсылала да зьяўленьня клюбу «Нойгаўс» у 1907 годзе[2].

Футбалісты «Падэрборну» на трэнаваньні.

Па зьліцьці клюб выступаў у трэцім дывізіёне, дзе ўваходзіў у лік мацнейшых камандаў, але ніколі не дасягаў павышэньня. У 1994 годзе «Падэрборн» стаў пераможцам лігі і кваліфікаваўся ў плэй-оф за павышэньне. Каманда саступіла браўншвайскаму «Айнтрахту» і дусэльфорфскай «Фартуне», але гэта забясьпечыла камадзе месца ў наваствораным трэцім узроўні футбольнай піраміды Нямеччыны. За выключэньнем кароткага часу ў чацьвертым дывізіёне, «Падэрборн» меў мерны посьпех[3]. Аднак, У сэзоне 2004—2005 гадоў клюб дасягнуў 1/8 фіналу Кубка Нямеччыны, дзе цягам турніру выбіў «Дуйсбург» і «Гамбург». Пазьней высьветлілася, што апошні матч быў павязаны з дамоўленасьцю, то бок арбітр Робэрт Гойцэр атрымаў хабар, што дазволіла падэрборнцам перамагчы ў сустрэчы. Гэты інцыдэнт застаецца найбольш значным скандал з стаўкамі ў гісторыі нямецкага футболу[4].

«Падэрборн» вярнуўся ў Бундэсьлігу 2 упершыню за амаль трыццаць гадоў у 2005 годзе. Выхад каманды паўплываў на перабудову клюбнай структуры, што ў сваю чаргу зрушыла будаўніцтва новага стадыёна на 15 тысячаў месцаў, які мусіў замяніць састарэлы стадыён Гэрман-Лёнс. Усё гэта дапамагло замацаваць пазыцыі клюбу ў прафэсійным футболе Нямеччыны[5]. Гэты працэс завяршыўся першым павышэньнем клюбу ў Бундэсьлігу пасьля сэзону 2013—2014 гадоў, што адбылося ў час працы трэнэра Андрэ Брайтэнрайтэра[6]. Ніколі раней не выступаючы ў эліце, «Падэрборн» перад стартам апісвалі як найбольшы аўтсайдэр у гісторыі Бундэсьлігі. Каманда добра пачала, а ў чацьвертым туры супраць «Гановэр-96» паўабаронца Морыц Штопэлькамп загнаў гол у браму супернікаў з 83 мэтраў, што стала рэкордам лігі. Гэты гол таксама ўзьняў каманду на першы радок у турнірнай табліцы ў лізе на той момант[7]. Да сярэдзіны сэзону «Падэрборн» апусьціўся на 10-е месца, а ў другой палове кампаніі клюб зазнаў шэраг буйных паразаў. На самым фінішу каманду зусім трапіла на апошні радок[8]. Пасьля вылету шэраг ключавых гульцоў клюбу пакінулі клюб, а трэнэр Брайтэнрайтэр перайшоў у «Шальке-04». Клюб зусім ня мог даць рады, за наступныя гады апусьціўшыся нават у Трэцюю лігу, і цудам застаўшыся там, уратаваўшыся праз брак ліцэнзіі для «Мюнхэна-1860».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]