Кубак Нідэрляндаў па футболе
| Кубак Нідэрляндаў па футболе | |
| | |
| Заснаваны | 1898 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 110 |
| Дзейны чэмпіён | АЗ — 5-ы тытул (2025—2026) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Аякс (20 тытулаў) |
| Вэб-сайт | Афіцыйны сайт |
|
| |
Кубак Нідэрляндаў па футболе (па-нідэрляндзку: KNVB Beker) — штогадовы кубак Нідэрляндаў, які ладзіцца ў фармаце алімпійскай сыстэмы. Арганізатарам турніру ёсьць Каралеўская нідэрляндзкая футбольная асацыяцыя, а першы розыгрыш быў праведзены ў 1898 годзе[1]. Узорам для турніру быў Кубка Ангельшчыны. У розыгрышы бяруць удзел усе каманды з чатырох найвышэйшых дывізіёнаў футбольнай лігі Нідэрляндаў, а таксама 24 паўфіналісты або запасныя каманды з шасьці акруговых кубкаў. Фінал турніру традыцыйна гуляецца на стадыёне Дэ Кёйп, пачынаючы зь фіналу 1989 году. Уладальнік кубка спаборнічае зь пераможцам Эрэдывізіі за Кубак Ёгана Кройфа, які ёсьць эквівалентам Супэркубка Нідэрляндаў.
Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца «Аякс», які выйграваў спаборніцтва 20 разоў.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аякс — 20 разоў
- Фэеноорд — 14
- ПСВ Эйндговэн — 11
- АЗ Алькмаар — 5
- Кўік Дэн Гааг — 4
- Твэнтэ, Спарта Ратэрдам, Утрэхт, Канінклёйке Гаарлем — 3
- Крэенгаўт Гаага, АДО Дэн Гааг, Рода Керкрадэ, Гаарлем, ВОК Ратэрдам, Дордрэхт, Фартуна Сытард, Вілем II Тыльбург, РКГ Гээмстэдэ, Вагенінген — 2
- ГВВ Дэн Гааг, НАК Брэда, Зволе, Гээрэнвээн, РАП Амстэрдам, ВУК Дэн Гааг, ВСВ Вэльзэн, Гронінген, Вэлясытас Брэда, Канкордыя, КВВ, Схотэн, ЗФК, ЛОНГА, Вэлясытас Гронінген, Рэрманд, Эйндговэн, Кўік 1888 Наймэген, ВВВ-Вэнлё, Вітэс, Гоў Эгэд Іглз — 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ TOTO KNVB Beker. KNVB. Архіўная копія ад 15.06.2018 г.