Перайсьці да зьместу

Гліняны Вялес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гліняны Вялес
АпісаньнеЗа найлепшую беларускую мастацкую кнігу году
АрганізатарТаварыства вольных літаратараў
КраінаБеларусь
УзнагародаГліняны стод апекуна мастацтва
Першае прысуджэньне1993
Афіцыйны сайтalesarkush.livejournal.com

«Гліня́ны Вя́лес» — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэту Алесь Аркуш. Прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу году. Ляўрэат атрымлівае сымбалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.

У 1993 годзе маладыя й апантаныя літаратары сабраліся й заснавалі «Таварыства вольных літаратараў». На устаноўчым сходзе зьявіліся думкі пра свой друкаваны орган — заснавалі часопіс «Калосьсе», выдавецкую ўстанову «Полацкая ляда»[1].

« Сярод тых прапаноў, якія прагучалі на нашым устаноўчым сходзе, была прапанова заснаваць сваю літаратурную прэмію. І яна была заснаваная. Я асабіста доўга разважаў, як бы яе назваць. Так як ТВЛ паўставала на глебе нонканфармізму, мы не маглі прызнаваць розныя “татэмныя знакі” канфармізму. Мы шукалі вобраз, які б адпавядаў нам. Нам не пасавала ні залатая, ні срэбная, ні крыштальная ўзнагарода… Падумалася: а калі гліняная. Бог стварыў чалавека з гліны, да таго ж гэта ўлюблёны матэрыял народных майстроў… »

—Алесь Аркуш, Інтэрвію выданьню «ARCHE»// «ARCHE», 24 красавіка 2009

Літаратарам хацелася працягнуць нацыянальныя беларускія традыцыі, знайсьці сымбаль, які б адпавядаў крыўскай зямлі, працягваў ідэі Ластоўскага. Алесь Аркуш прагартаў шмат энцыкляпэдый, даведнікаў і ў адным зь іх натрапіў на артыкул пра Вялеса: «У яго шырокае поле дзейнасьці: пачынаючы ад падземнага сьвету й заканчваючы жывёлагадоўляй, але акрамя таго ён апекаваўся людзьмі культуры. У жывёлагадоўлі пастухі спрадвеку гралі на жалейках, дудах. І гэта нам вельмі пасавала.» — распавядаў Алесь Аркуш.

Вось так і нарадзіўся сымбаль таленавітай беларускай літаратуры «Гліняны Вялес».

Год Аўтар Назва Жанр
1993 Ігар Бабкоў «Solus Rex» зборнік паэзіі
1994 Людміла Сільнова «Рысасловы» зборнік малюнкаў-вершаў
1995 Алесь Разанаў «Паляваньне ў райскай даліне» кніга вершаў
1996 Славамір Адамовіч «Каханьне пад акупацыяй» зборнік
1997 Лявон Вашко «Паэты-цары» зборнік апавяданьняў
1998 Уладзімер Арлоў «Божая кароўка зь Пятай авэню» зборнік эсэ
1999 Мікола Папека «Чарнавікі…» паэтычны зборнік
2000 Сяргей Астравец «Цэнзарскія нажніцы» зборнік прозы
2001 Віктар Сьлінко «Штольні вясны» зборнік паэзіі
2002 Альгерд Бахарэвіч «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» зборнік прозы
2003 Пятро Васючэнка «Жылі-былі паны Кульбіцкі ды Заблоцкі» зборнік казак
2004 Алена Брава «Камэнданцкі час для ластавак» зборнік прозы
2005 Сяргей Дубавец «Вострая Брама» зборнік эсэ
2006 Валянцін Акудовіч «Код адсутнасьці» кніга прозы
2007 Алег Мінкін «Пэнаты»[2] зборнік вершаў
2008 Барыс Пятровіч «Жыць не страшна»[3] зборнік прозы
2009 Віктар Казько «Бунт незапатрабаванага праху»[4] кніга прозы
2010 Уладзімер Някляеў «Кон. Вершы двух стагоддзяў»[5] кніга вершаў
2011 Аляксандр Лукашук «Сьлед матылька. Освальд у Менску»[6] зборнік эсэ і мініяцюр
2012 Сяргей Рублеўскі «Паспець надыхацца»[7] зборнік эсэ і мініяцюр
2013 Эдуард Акулін «Святая ноч»[8] кніга паэзіі
2014 Андрэй Федарэнка «Ціша»[9] кніга прозы
2015 Франц Сіўко «Плебейскія гульні»[10] кніга прозы
  • Галіна Дубянецкая з паэтычным зборнікам «Анадыямэна»
  • Андрэй Хадановіч з кнігай «Бэрлібры»
  • Аляксей Талстоў з раманам «Бег»
  • Юры Станкевіч са зборнікам прозы «Мільярд удараў».

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Удзел у конкурсе можа ажыцьцяўляцца толькі пасьля падачы кнігі арганізацыйнаму камітэту
  • Лёс прэміі вырашае журы з 12 нэўтральных экспэртаў
  • З 1998 году ўручэньне прэміі адбываецца ў Полацкім музэі беларускага кнігадрукаваньня
  • Стаць ляўрэатам прэміі можна толькі аднойчы ў жыцьці[1]
  • Па традыцыі падчас атрыманьня прэміі ляўрэат абавязкова павінен выступіць зь інаўгурацыйнаю прамоваю[17]
  1. ^ а б …да наступнага Глінянага Вялеса(недаступная спасылка)// «ARCHE», 24 красавіка 2009
  2. ^ Мінкін атрымаў «Глінянага Вялеса»(недаступная спасылка) // Ґазэта «Наша ніва»
  3. ^ Прэмію «Гліняны Вялес» атрымае Барыс Пятровіч // Беларуская служба «Радыё Свабода»
  4. ^ 28 Лют 2010 … Ляўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес-2009»
  5. ^ 1 сакавіка 2011 … Ляўрэат «Глінянага Вялеса» за 2010 год — Уладзімер Някляеў
  6. ^ Вызначаны лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес-2012»(недаступная спасылка)
  7. ^ Сяргей Рублеўскі атрымаў прэмію «Гліняны Вялес»
  8. ^ Уручэнне літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
  9. ^ Федарэнка атрымаў прэмію «Гліняны Вялес»: Прыемна, што на маё пакаленьне зьвяртаюць увагу
  10. ^ Глінянага Вялеса атрымаў Франц Сіўко, пісьменьнік зь Віцебску ФОТА
  11. ^ Бабіна і Севярынец прэтэндуюць на «Глінянага Вялеса»
  12. ^ Сталі вядомы намінанты літпрэміі «Гліняны Вялес»(недаступная спасылка)
  13. ^ Намінанты «Гліняны Вялес» 2010(недаступная спасылка)// «Прайдзісвет», 3 студзеня 2011
  14. ^ Намінанты «Гліняны Вялес» 2011// «Прайдзісвет», 13 студзеня 2012
  15. ^ Сяргей Рублеўскі атрымаў прэмію «Гліняны Вялес»
  16. ^ Федарэнка атрымаў прэмію «Гліняны Вялес»: Прыемна, што на маё пакаленьне зьвяртаюць увагу
  17. ^ Гліняны Вялес// «litaranet»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]