Югася Каляда
Югася Каляда | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 10 лютага 1981 (43 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Юга́ся Каляда́ (сапраўднае імя Яўге́нія Стрыжак[1], у дзявоцтве — Пара́шчанка; нар. 10 лютага 1981) — беларуская пісьменьніца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Гомелі. Навучалася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту (Менск). У 2006 годзе вучылася на юрыдычным факультэце менскага Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Піша прозу і вершы. Друкавалася ў газэтах «Наша Ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», калектыўным літаратурным зборніку «Формула каханьня». У 2004 годзе стала адной зь пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Пэтраркі, які ладзіўся Беларускім ПЭН-цэнтрам. У 2005 годзе выйшла першая кніжка ейнай прозы «Галоўная памылка Афанасія», якую філёзаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і кантравэрсійным літаратурным дэбютам дзесяцігодзьдзя». Творы Югасі Каляды выразна эгацэнтрычныя. Аўтабіяграфічныя пасажы пісьменьніца шчыльна пераплятае з ірэальнасьцю сноў, фантазіяў ды канспэктаў ненапісаных раманаў. У пачатку 2007 году «Галоўная памылка Афанасія» зьявілася ў перакладзе на польскую мову. Кніга атрымала назву «Traktor».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блог Югасі Каляды на сайце livejournal.com
- Югася и Трактор. «Советская Белоруссия»(недаступная спасылка) (рас.)