Сяргей Календа
Выгляд
| Сяргей Календа | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Сяргей Аляксандравіч Календа |
| Псэўданімы | Аляксандар І. Бацкель |
| Нарадзіўся | 15 сакавіка 1985 (40 гадоў) Капыль, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | Рэдактар |
| Гады творчасьці | З 2009-га |
| Жанр | Апавяданьне, вэрлібры, п’еса, раман, эсэ |
| Мова | Беларуская |
| Значныя творы | Раман «Мімікрыя» (2013) |
| Творы на сайце Kamunikat.org | |
| siarhiej-kalenda.kyky.org | |
Сяргей Календа (1985, Капыль) — пісьменьнік, культуроляг, рэдактар, капірайтар, аўтар чатырох кніг прозы, кнігі казак, а таксама раману, які быў выдадзены пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель. З маленства жыве ў Менску. Скончыў Факультэт міжнародных адносін БДУ па спэцыяльнасьці культуроляг-гэбраіст. Скончыў Аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюму пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Зьяўляецца стваральнікам і галоўным рэдактарам часопісу сучаснае беларускае прозы і мастацтва «Макулатура», які распрацоўвае сумесна з мастаком Васілісай Паляніна-Календа. Часопіс “Макулатура” сваёй мэтаю ставіць разьвіцьцё сучаснай беларускай культуры, выхад па-за моўныя межы й цэнзуру.