Сяржук Сыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяржук Сыс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1962
Пракісель, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць, БССР, СССР
Сужэнец Галіна Дубянецкая
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, паэт і журналіст
Мова беларуская мова
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сыс.

Сяржук Сыс (Сяргей Анатолевіч Сыс; нарадзіўся ў 1962 годзе, в. Пракісель, Гомельская вобласьць) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1979 годзе паступіў на гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Вучыўся разам з Алесем Бяляцкім, Эдуардам Акуліным, Анатолем Сысам. Пасьля 2 курсаў навучаньня пайшоў у войска. Пасьля службы працаваў у Гомелі грузчыкам, экспэдытарам, таваразнаўцам. Скончыў Гомельскі каапэратыўны тэхнікум у 1985 годзе. Вучобу ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце пасьля аднаўленьня скончыў у 1992 годзе.

Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дабрагашчанскай сярэдняй школе на Жлобіншчыне. У 1986 годзе працаваў карэспандэнтам Жлобінскай раённай газэты, з 1987 году на працы ў абласной газэце «Гомельская праўда». З 2000 году працаваў у камэрцыйных структурах, выдавецкіх і рэклямных агенцыях і кампаніях. Некалькі гадоў зьяўляўся загадчыкам аддзела навінаў Гомельскага абласнога радыё. Цяпер жыве і працуе ў Менску.

Першы верш надрукаваны ў газэце «Піянер Беларусі» ў 1975 годзе. У цэнтральным друку дэбютаваў у 1986 годзе паэтычнай падборкай у часопісе «Маладосьць». Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Паэт, перакладчык, публіцыст, журналіст. Друкаваўся ў рэспубліканскіх ды замежных выданьнях; аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталёгіяў, а таксама кніг паэзіі «За трапяткім матыльком каханьня» (2000), «Стрэмка» (2011) і «Павук» (2014). Ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008), пераможца Менскага фэстывалю аднаго вершу (2009). Удзельнік IV міжнароднага фэстывалю «Поющие письмена» ў Цьвяры ў 2012 годзе.

Творы перакладаліся на ангельскую, польскую, расейскую, украінскую, летувіскую і сэрбскую мовы. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з кастрычніка 2010 году.