Перайсьці да зьместу

Віктар Жыбуль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Жыбуль
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Віктар Вячаслававіч Жыбуль
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1978(1978-10-03) (46 гадоў)
Менск, БССР, СССР
Сужэнец Вера Бурлак
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, літаратуразнаўца
Гады творчасьці 1995 — цяпер
Жанр паэма, верш
Мова беларуская
Значныя творы Паэма «Рогі гор» (1997)
Узнагароды

Віктар Вячаслававіч Жы́буль (нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 году, Менск) — беларускі паэт і літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (2003).

Прадзед Віктара Жыбуля нарадзіўся ў вёсцы Заямнае Стаўпецкага раёну. Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 году ў Менску. Скончыў філялягічны факультэт БДУ. Быў удзельнікам гурту «Засралі казарму». 4 красавіка 2001 году падчас сустрэчы студэнтаў філялягічнага факультэту БДУ з расейскім паэтам Дзьмітрыем Прыгавым пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Верай Бурлак. У чэрвені 2001 году запрасіў яе ў свой гурт у якасьці вакалісткі і інструмэнталісткі (гітара, клявішы). Працаваў у часопісе творчай моладзі «Першацвет» (1995—2002), цяпер — у часопісах «Роднае слова» і «ARCHE Пачатак». У 2003 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Ідэйна-мастацкія пошукі ў беларускай паэзіі 20-х-пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя» пад кіраўніцтвам прафэсара Сіньковай Людмілы Дзьмітрыеўны. З паловай удзельнікаў творчага руху Бум-Бам-Літ быў знаёмы яшчэ з 1994—1995 г. Пачаў браць удзел у многіх літаратурна-музычных праектах, мастацкіх акцыях, перфомансах гэтага руху зь вясны 1996 г. па запрашэньні Зьмітра Вішнёва і Міхася Башуры. У 1997 годзе апублікаваў паэму ў паліндромах «Рогі гор», якая атрымала высокую ацэнку Рыгора Барадуліна. Цікавіцца праблемай рэпрэсій ў БССР.

Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, летувіскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую і чэскую мовы.

Жонка — паэтка, кандыдат філялягічных навук (2005) Вера Бурлак, аўтар кнігі «За здаровы лад жыцця» (2003) пад псэўданімам Джэці, манаграфіі «Детская поэзия Серебряного века: модернизм» (2004). Мае сына Кастуся (нарадзіўся ў 2005 годзе).

  • Калі ў хаце дыверсант (1996), друкапіс
  • Рогі гор (1997)
  • Прыкры крык (2001)
  • Дыяфрагма (2003)
  • Стапеліі (2012)[1]
  • Дзяцел i дупло (2016)

Калектыўныя зборнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]