Уладзіслаў Ахроменка
Уладзіслаў Ахроменка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 студзеня 1965 або 1965[1] |
Памёр | 9 лістапада 2018 або 2018[1] |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, празаік, драматург, сцэнарыст, кінасцэнарыст, музычны пэдагог, рэдактар |
Гады творчасьці | 1988 — 2018 |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Уладзіслаў Ахроменка (29 студзеня 1965 — 9 лістапада 2018) — беларускі пісьменьнік, празаік, кінасцэнарыст, драматург.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тата, Ігар Яўхімавіч — інжынэр заводу РТО, маці Ірына Канстанцінаўна, — выкладчыца Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага.
Навучаўся ў сярэдняй школе №26 г. Гомля (1972—1978), сярэдняй спэцыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, кляса фартэпіяна (1978—1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981—1984), Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі (1984—1989, кляса І. А. Цьвятаевай). Ляўрэат нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў (Менск, 1977, 1-я прэмія).
Працаваў выкладчыкам музычнай школы г. Лоева, карэспандэнтам часопіса «Крыніца», рэдактарам аддзела часопіса «Бярозка», адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газэты «Культура», рэдактарам газэты беларусаў у Польшчы «Ніва» (Беласток). З 1993 працуе па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі. Першае апавяданьне — часопіс «Бярозка» (1988).
Пісаў у вострасюжэтных, камэрцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам зьяўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана.
Апавяданьні, навэлы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзены на ўкраінскую, чэскую, расейскую і польскую мовы. Пад шматлікімі псэўданімамі выдаў блізка дзьвюх соцен арыгінальных т. зв. камэрцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя зь іх экранізаваныя.
Жанаты, трое дзяцей. Жыў у Менску і ў Чарнігаве.
29 кастрычніка 2018 году ў Беластоку ў яго здарыўся цяжкі інфаркт. 9 лістапада літаратар памёр[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Проза
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Здані і пачвары Беларусі» (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псэўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр)
- кінараман «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам)
- «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам)
- «Тэорыя змовы» (2011)
- «Музы і сьвіньні» (2014)
П’есы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Русалка Камсамольскага возера» (2010, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Achromenka, Uladzìslaŭ Ìgaravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Памёр пісьменнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка, Радыё Рацыя, 10-11-2018
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|